Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
29 лютага 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Благоустройство
18 кастрычніка 2019 года, 06:51

Пакуль гром не грымнуў - у межах месячніка па навядзенні парадку на зямлі пажарныя звярнулі ўвагу на пакінутыя збудаванні

У межах месячніка па навядзенні парадку на зямлі яны праводзяць маніторынгі населеных пунктаў раёна, падчас якіх асаблівую ўвагу ўдзяляюць будынкам і хатам, што знаходзяцца ў аварыйным стане.



У адпаведнасці з дзеючымі правіламі доступ у пакінутыя збудаванні павінен быць абмежаваны, а тэрыторыя вакол іх – добраўпарадкавана. Іншымі словамі, уласнікі абавязаны забіць аконныя і дзвярныя праёмы, своечасова абкошваць прылеглую тэрыторыю, прыбіраць смецце (у асаблівасці – гаручае) або разабраць дом, каб ён больш не з’яўляўся крыніцай небяспекі. Ці выконваюць гас-падары гэтыя свае абавязкі ў дачыненні да пакінутых будынкаў, мы паспрабавалі высветліць на прыкладзе Урэцкага сельскага савета.Падчас рэйду па населеных пунктах старшага інжынера сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Любанскага РАНС Дзяніса Раменчыка суправаджала старшыня Урэцкага сельвыканкама Ядвіга Ярохіна, якая давала даволі ёмкія каментарыі наконт кожнага пакінутага збудавання, што сустракаліся на шляху.





Так, падчас абследавання пасёлка Радуга Ядвіга Іосіфаўна адзначыла, што зімаваць у гэтым маленькім населеным пункце застаецца ўсяго адзін жыхар. Яшчэ чалавек пятнаццаць бываюць у пасёлку наездамі ўлетку, выкарыстоўваючы дамы пад дачы. Між тым на тэрыторыі Радугі знаходзіцца аварыйны комін, што застаўся пасля цэглавага завода. Як высветлілася, падысці да яго можна без асаблівых праблем, таму што агароджа і інфармацыйныя таблічкі з папярэджваннем адсутнічаюць.З’явіліся ў старшага інжынера РАНС пытанні і ў вёсцы Дарасіно, дзе ўвагу да сябе адразу прыцягнуў будынак так званага былога гандлёвага цэнтра. Яго ўласнікам з’яўляецца індывідуальны прадпрымальнік з Салігорска. Бачна, што спярша ён неяк яшчэ імкнуўся прытрымлівацца правілаў, часткова забіў праёмы на першым паверсе, але далей яго энтузіязм чамусьці знік. Сёння відавочна: прадпрынятых уладальнікам мер недастаткова. Як недастаткова іх прынята і ў дачыненні да будынка былой канторы, што на балансе ААТ «Урэцкі», і пакінутага жылога двухпавярховага дома па вуліцы Рагоўскай, 13.





Найбольшую ж заклапочанасць выклікаюць аварыйныя збудаванні, размешчаныя ў ваенным гарадку Урэчча. Па адзінай вуліцы Лясной іх, на жаль, хапае. Частка пакінутых будынкаў ваеннай часці знайшла сабе новых уласнікаў. Былую сталоўку, лазню, медсанчасць, вучэбныя класы набылі на аўкцыёнах прадпрымальнікі. Мабыць, першапачаткова ў іх і быў намер даць збудаванням шанц на другое жыццё, але ўвасобіць яго не атрымалася. Хтосьці з новых гаспадароў паступова разбірае аварыйныя будынкі з абваленымі дахамі і ненадзейнымі перакрыццямі, а хтосьці проста пакінуў гэтыя пустыя каробкі без належнага догляду і стараецца не трап-ляць на вочы прадстаўнікам улады.Два пакінутыя жылыя дамы знайшліся і непасрэдна на вуліцах самога гарадскога пасёлка. У абгарэлай кватэры дома барачнага тыпу па вул. Завадской ёсць гаспадар, але застаць яго па месцы жыхарства ў сужыцелькі, а тым больш прынудзіць вырашыць праблему з нерухомай маёмасцю не ўяўляецца магчымым. Ды і па дапамогу ў сельвыканкам, каб выправіць сітуацыю, мужчына не спяшаецца. Нярэдкім з пакінутымі будынкамі з’яўляецца і становішча, калі ўвогуле ўстанавіць уласніка ці яго месца знаходжання даволі складана. То не хапае часткі дакументаў, то цяжка знайсці спадчынніка. Так атрымалася і з домам па вул. Камунальнай, што так і стаіць без жыльцоў пасля смерці папярэдніх гаспадароў.



Па выніках праверкі рыхтуецца чарговы пратакол даручэнняў па ўхіленні выяўленых недахопаў, якія атрымаюць уласнікі аварыйных збудаванняў. Застаецца спадзявацца, што за той час, пакуль сітуацыя не выправіцца, нічога трагічнага і непрадбачанага, як у тым жа нашумелым у свой час Магілёве, не здарыцца. Хочацца верыць, што выказванне пра мужыка, які не перахрысціцца, пакуль гром не грымне, – не пра нас.


Архив сайта
29
2020
Февраль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК