+375-29-194-77-56.
Гэты факт канстатавалі ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і
аховы навакольнага асяроддзя. Калі яшчэ пяць гадоў назад дадзены від інвазіўнай
(ад лат. іnvasio – нашэсце, напад, набег; насілле, насільны захоп) расліны
займаў плошчу ў адзін гектар, то цяпер – 0,71 га.
Практычна 90 працэнтаў земляў, «захопленых» баршчэўнікам
Сасноўскага, знаходзяцца на тэрыторыі Рачэнскага сельскага савета. Так, многа
асяродкаў яго вырастання паблізу вёсак Дунцы і Старая Дуброва.
Карыстальнікі зямельных участкаў і вод-ных
аб’ектаў, на тэрыторыі якіх аблюбаваў сабе месца баршчэўнік Сасноўскага,
абавязаны праводзіць мерапрыемствы па яго знішчэнні. У прыватнасці, гаворка
ідзе пра прадпрыемствы Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства транспарту
і камунікацый, Міністэрства сельскай гаспадаркі і хачавання, Міністэрства
энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
Зараз – самы час гербіцыднай апрацоўкі ўзыходаў інвазіўнай
расліны. Хімічныя прэпараты выклікаюць яе гібель. Яшчэ адзін эфектыўны метад
барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага – скошванне яго парасткаў. Як правіла,
дадзеныя дзеянні неабходна праводзіць некалькі разоў за сезон. Аднак, які б
метад барацьбы ні быў абраны, галоўнае – не дапусціць цвіцення расліны-агрэсара
і наступнага выспявання насення.
Для даведкі
Згодна з дадзенымі Мінпрыроды, па стане на 1
лістапада 2018 года на тэрыторыі Беларусі баршчэўнік вырастае на плошчы 3675,69
га, у тым ліку 364,64 га прыпадаюць на Міншчыну.
У сталічнай вобласці найбольшая плошча
вырастання баршчэўніку зафіксавана ў Лагойскім (115,74 га), Мінскім (41,1),
Валожынскім (40,96) і Слуцкім (29,45) раёнах; найменшая – у Бярэзінскім (0,15),
Салігорскім (0,18), Любанскім (0,71) і Клецкім (0,95).
Рябцева