Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 сакавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Благоустройство
15 лютага 2019 года, 06:18

Лазня ва Урэччы карыстаецца попытам

 
Значнасць грамадскай лазні на вёсцы і ў горадзе цяжка параўнаць. Нездарма існуе нават сацыяльны стандарт – у населеным пункце, у якім пражывае больш за тысячу чалавек, яна павінна быць абавязкова. Іншае пытанне: у якіх умовах даводзіцца мыцца вяскоўцам?

Да нядаўняга часу на Урэччы яно стаяла даволі востра. У гарпасёлку з насельніцтвам каля трох тысяч жыхароў лазня, зразумела, ёсць. Аднак тое, у якім стане знаходзіўся будынак, пабудаваны прыкладна яшчэ ў даваенныя часы, прымушала задумвацца: а ці выконваецца тут гэты сацыяльны стандарт? Цяжка нават уявіць, калі ў апошні раз лазня рамантавалася. Таму не дзіўна, што жахлівая столь, абабітая плітка на падлозе, сценах і ў душавых кабінках, старая сантэхніка патэнцыяльных наведвальнікаў асабліва не прыцягвалі. І гэта калі не ўлічваць кацельную, якая знаходзілася ледзь не ў аварыйным стане. Усё гэта, памножанае на скаргі грамадзян, дало штуршок да сур’ёзных змен.

У такім стане знаходзіцца мужчынская зала лазні, і так зусім нядаўна, да рамонту, выглядала жаночая.

І яны пачаліся мінулым летам. Да справы спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на балансе якой знаходзіцца аб’ект, падышлі з усё адказнасцю. Перш-наперш узяліся за памяшканне кацельнай, дзе сцены абшылі металапрофілем, выраўнялі падлогу, устанавілі два катлы, што працуюць на цвёрдым паліве, цеплаабменнік. Затым пераключыліся непасрэдна на будынак лазні. Там таксама, можна сказаць, засталіся хіба толькі сцены, астатняе ўнутранае ўбранства цалкам змянілася.

Так, у раздзявалцы былой жаночай залы абуладкаваны цёплая падлога, новыя шафкі для адзення і лавачкі. Радуюць вока абноўленыя дзверы, сантэхнічнае абсталяванне, адрамантаваныя сцены і падлога ў памывачнай. Папрацавалі і над парылкай, дзе ўстанавілі даволі магутную каменку і ўмяшчальныя лаўкі. Цяпер адначасова тут могуць памыцца 14 чалавек, якім не будзе цесна ці нязручна.



За мужчынскую залу пакуль толькі ўзяліся, аднак наўрад ці гэтае памяшканне будзе выкарыстоўвацца па ранейшым прызначэнні. Зараз разглядваецца некалікі варыянтаў, згодна з якімі і будуць прыняты рашэнні па рамонце. Пакуль жа лазня працуе два дні на тыдзень: субота – жаночы дзень, нядзеля – мужчынскі. За выхадныя паслугамі лазні ў сярэднім карыстаюцца каля пяцідзесяці чалавек. Кошт наведвання складае 5 рублёў 50 капеек, аднак старшыня Урэцкага сельскага выканаўчага камітэта Ядвіга Ярохіна ўжо выступіла з прапановай перагледзець цэнавую палітыку ў адносінах да дзяцей малодшага ўзросту. Да таго ж прадстаўнікі мясцовага кіравання і спецыялісты ЖКГ высвятляюць у насельніцтва меркаванні наконт паляпшэння работы лазні, разглядаюць магчымасці пераходу на штодзённы рэжым працы. Гэта, канечне, для гарпасялкоўцаў больш зручна, але і пра эканамічную выгаду забываць не варта.

На чарзе – рамонт фасада і даху, а таксама добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі, па вясне – падсыпка дарогі. Іншымі словамі, работы яшчэ хапае, аднак і папрацавалі на аб’екце няблага.

 

Светлана

Кривальцевич


Свежие новости
Больше новостей
Архив сайта
22
2019
Март
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Свежие новости
Больше новостей
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК