Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
19 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Благоустройство
24 верасня 2018 года, 12:49

Каб свет стаў крышачку лепшым

 



Усяго год назад у Касцюках зачынілася ўстанова адукацыі, а ўжо сёлета тэрыторыю вакол яе і сад цяжка назваць дагледжанымі. Як і мясцовасць насупраць яе, дзе чорнымі праваламі вокнаў на вул. Школьную глядзіць недабудаваны аб’ект, што зарос кустоўем і травой.



Значная ўвага добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў з боку ўлады ўдзяляецца ўжо не першы год. Навядзенне парадку ў Год малой радзімы стала адной з асноўных задач. Аднак, нягледзячы на ўсе старанні, застаецца яшчэ нямала куточкаў, якія патрабуюць прыкласці намаганняў. Амаль у кожным горадзе, вёсцы ці пасёлку знойдуцца месцы, да якіх, як кажуць, рукі не даходзяць. Зразумела, у першую чаргу старшыні сельвыканкамаў і камунальная гаспадарка стараюцца падтымліваць парадак на цэнтральных вуліцах, каля аб’ектаў масавага адпачынку або там, дзе насельніцтва бывае часцей. Аднак і там, дзе людзі з’яўляюцца час ад часу, хацелася б бачыць дагледжанасць. І ў гэтым маглі б дапамагчы і самі жыхары населеных пунктаў.

Ніхто не спрачаецца: лёгка заставацца простым назіральнікам і крытыкам, ды цяжэй зрабіць крок да таго, каб змяніць сітуацыю ў лепшы бок, выступіць з ініцыятывай і аказаць пасільную дапамогу. Перад тым, як у чарговы раз скардзіцца на абыякавасць мясцовай улады, падумайце, а што вы зрабілі асабова, каб свет стаў крышачку лепшым.


Не лепш ідуць справы і на вул. Фруктовай у в. Арлёва, дзе без належнага догляду застаўся парк каля былога вясковага клуба.

 

Архив сайта
19
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК