Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
19 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Благоустройство
7 жніўня 2018 года, 13:34

Якая сядзіба – такі і гаспадар

 
  Чарговы рэйд па горадзе паказаў, на жаль, яшчэ не ўсюды пануе парадак. І тут справа не ў тым, што дрэнна шчыруюць працаўнікі жыллёва-камунальнай службы – яны якраз стараюцца, хоць часам дзесьці і не паспяваюць – а хутчэй у некаторыя несвядомых гаспадарах, якія не клапоцяцца пра тое, каб вакол сядзібы было прыбрана і падкошана. Такія прыклады, у прыватнасці, мелі месца па вуліцах Кастрычніцкай, Садовай, Я. Купалы, Горкага, Яршовай, завулку Кастрычніцкаму. Каля шэрагу дамоў пустазелле ледзьве не на вышыню паркана, побач з некаторымі ляжаць галіны дрэў, рэшткі будаўнічых матэрыялаў, прычым, па ўсім відаць даўно, бо некаторыя горкі пяску ўжо месцамі параслі травой. А між тым, у адпаведнасці з нарматывамі і патрабаваннямі Правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, дзеючымі ў нашай краіне, складзіраваць і захоўваць звыш 72 гадзін будматэрыялы, дровы, смецце і г.д. на тэрыторыі, якая прылягае да прысядзібнага ўчастка, забараняецца. Там жа пазначана і неабходнасць своечасова скошваць і выдаляць пустазелле.





 Увогуле не па загадзе, а па ўласным перакананні грамадзяне павінны дбаць пра добраўпарадкаванне зямельных участкаў побач са савімі дамамі, бо, як кажуць, якая сядзіба – такі і гаспадар. І каб не быць у ліку дрэнных, трэба ўтрымліваць тэрыторыю ў чысціні. Ды і жыхары шматкватэрных дамоў не павінны заставацца ў баку, а радзець за прыгажосць горада – рэгулярна наводзіць парадак у пад’ездах і каля іх. А бытавыя адходы выкідваць толькі ў строга вызначаныя для гэтага месцы.

 

Свежие новости
Больше новостей
Архив сайта
19
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Свежие новости
Больше новостей
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК