Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Благоустройство
24 верасня 2018 года, 12:47

“Дзяжурныя” дошкі пакуль патрэбны

 


У 58-м нумары газеты “Голас Любаншчыны” за 31 жніўня пад рубрыкай “Гарачая лінія” быў надрукаваны крытычны матэрыял пад назвай “Вырас бур’ян, прасела адмостка”, дзе сваё адлюстраванне знайшлі праблемы жыхароў дома №55 па вул. Інтэрнацыянальнай горада. Як зразумела з назвы артыкула, размова ў ім ішла пра добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі і неабходнасць падрамантаваць ахоўнае пакрыццё вакол трохпавярховага збудавання.

Адразу пасля выхада ў друк нумара адпаведнае пісьмо было накіравана ў бок кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У тэрмін, азначаны заканадаўствам, мы атрымалі адказ, у якім паведамлялася: бур’ян скошаны, паламаныя галіны на сліве, што расце ў двары, абрэзаны і ўбраны, яма каля адмосткі засыпана. Каб упэўніцца, што пытанні вырашаны, мы накіраваліся па азначаным адрасе. Тэрыторыя насупраць дома сапраўды прыбрана. Аднак асноўная праблема, што тычыцца пакрыцця вакол дома, пакуль яшчэ актуальная. Мы спецыяльна дачакаліся дажджлівага надвор’я і наведалі дом №55 яшчэ раз. Каля першага пад’езда адразу кінуліся ў вочы імправізаваныя масткі, па якіх толькі і можна было ўвайсці ўнутр, каб не намок абутак, бо даволі глыбокая лужа пачыналася ад самых дзвярэй і займала ўвесь парог, частку адмосткі і пляцоўкі перад пад’ездам. Як расказалі нам жыхары дома, “дзяжурныя” дошкі заўсёды ляжаць непадалёк, аднак усё ж хацелася б, каб патрэба ў іх адпала.

 

Архив сайта
22
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК