Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Благоустройство
13 жніўня 2019 года, 10:34

Да 20 жніўня прымаюцца заяўкі на раённы конкурс на лепшае добраўпарадкаванне падворкаў

 
З мэтай актывізацыі работы па навядзенні парадку на прысядзібных участках і па павышэнні ўзроўню санітарнага стану, эстэтычнага выгляду дамоў у чарговы раз аб’яўлены конкурс на лепшае добраўпарадкаванне падворкаў. Праводзіцца ён у перыяд з 1 па 20 жніўня.

Прыняць удзел у конкурсе могуць гаспадары індывідуальных жылых дамоў, што пражываюць на тэрыторыі Любанскага раёна. Для гэтага неабходна да 20 жніўня на электронную скрыню odm-luban@mail.ru даслаць якасныя фотаздымкі, па якіх можна меркаваць аб дагледжанасці дома і ўчастка; указаць прозвішча, імя, імя па бацьку; год нараджэння, месца працы, адрас, кантактны тэлефон.  

Конкурсная камісія вызначыць пераможцаў ва ўзроставых катэгорыях: да 31 года – за лепшы маладзёжны падворак, звыш 31 года – за лепшы падворак; прычым па горадзе і сельскіх населеных пунктах – асобна.

Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца стан дома (дэкаратыўна-мастацкае афармленне яго фасада), тэрыторыі, якая прылягае да яго, агароджы, наяўнасць малых архітэктурных форм, азеляненне.

Гаспадары ўзорных сядзіб (пераможцы ў кожнай намінацыі) атрымаюць дыпломы і грашовыя прызы (па 35 рублёў). Акрамя таго, конкурсная камісія можа заахвоціць падарункамі (на суму 20 руб.) удзельнікаў за стварэнне арыгінальных садовых дэкаратыўных фігур, скульптурных кампазіцый ручной работы.

На здымку: не адвесці вачэй ад фасадаў дамоў, упрыгожаных кветкамі.

Наталья

Вилента


Архив сайта
23
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК