Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 лістапада 2022 года
Главная  /  Новости  /  Благоустройство
17 красавіка 2019 года, 16:17

Акультурылі, упрыгожылі, пасадзілі дрэвы

 
Увесну звычайна асаблівая ўвага надаецца навядзенню парадку на ўласных падворках і тэрыторыях, замацаваных за арганізацыямі, на памятных месцах і г.д. З гэтай мэтай у Любанскім раёне, як і ў нашай краіне ў цэлым, праводзіцца шэраг розных мерапрыемстваў.

У мінулую суботу работнікі сельскіх выканаўчых камітэтаў сумесна з дэпутацкім корпусам мясцовага і раённага ўзроўню правялі на Любаншчыне акцыю па добраўрадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, помнікаў і месцаў воінскіх пахаванняў, прыдарожных палос. Сельвыканкамы загадзя акрэслілі кола работ, падрыхтавалі ўсё неабходнае для іх выканання.

Тальскі сельвыканкам у названы дзень правёў акцыю па пасадцы дрэў. Цяпер у а/г Таль, уздоўж дарогі па вуліцы Савецкай, з’явілася алея са 126 бярозак. Удзельнікі мерапрыемства папоўнілі маладымі дрэўцамі і сквер, закладзены па вуліцы Піянерскай у аграгарадку да 100-годдзя сацыяльнай службы.

– Напачатку выкарчавалі старыя пні таполяў на вызначаных для добраўпарадкавання ўчастках, падрыхтавалі глебу, зрабілі разметку адлегласці паміж сажанцамі. Значную дапамогу аказалі працаўнікі КСУП “Таліца-агра” на чале з выконваючым абавязкі дырэктара Максімам Мацясам. Па нашай просьбе яны падрыхтавалі калкі і шпагат для падвязкі дрэўцаў, арганізавалі паліў, – распавёў старшыня Тальскага сельскага Савета Георгій Слівец.

Па яго словах. У добрачынным мерапрыемстве акрамя работнікаў сельсавета і дэпутатаў прынялі ўдзел і 15 старшакласнікаў з педагогамі мясцовай адзінаццацігодкі.

Урэцкі сельвыканкам і дэпутаты Савета пастараліся зрабіць больш прыгожым месца ў цэнтры гарпасёлка Урэчча, дзе размяшчаецца помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. На памятным месцы з’явіліся кусцікі дэкаратыўныях раслін – фарзіцыі, спірэі і інш., шматгадовых кветак. Пасадачны матэрыял на гэтыя мэты, па словах упраўляючай Урэцкага сельсавета Ірыны Шаржановіч, выдзелілі Урэцкія №1 і №2 сярэднія школы, штосьці прынеслі самі ўдзельнікі суботніка.


У названы дзень акультурылі кавалак зямлі каля ўласнага магазіна непадалёк ад цэнтра Урэчча жыхары гарпасёлка Уладзімір Ісаеў і Аляксандр Логвінаў, устанавіўшы металічныя пафарбаваныя апоры для будучага сартавога вінаграда, дарэчы, яго лазу таксама пасадзілі. Несумненна, будучыя зеляніна і ягадныя гронкі расліны кожнаму парадуюць вока.

Хочацца дадаць, што добрым справам удзельнікаў акцыі спрыяла надвор’е, якое выдалася ў мінулы суботні дзень сонечным, з вясновай прахалодай.


За ўласныя сродкі абуладкавалі тэрыторыю каля прыватнага магазіна жыхары г.п. Урэчча (злева направа) Уладзімір Ісаеў і Аляксандр Логвінаў.



Елена

Радкевич


Архив сайта
28
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий