Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
19 ліпеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Да 75-годдзя вызвалення - Беларусь памятае
11 ліпеня 2019 года, 09:47

Вызначаны аўтары лепшых работ

 
З пачатку лютага раёнкай праводзіўся творчы конкурс «Вас помніць Любаншчына вечна», прысвечаны 75-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усцешна, што тэма ваеннага ліхалецця – сур’ёзная і суровая – знайшла водгук у сэрцах многіх нашых чытачоў: усяго мы атрымалі каля сотні конкурсных матэрыялаў.

Падвядзенне вынікаў для супрацоўнікаў рэдакцыі – справа адказная і ў асноўным пазітыўная: мы заўжды з задавальненнем адзначаем творчых асоб Любаншчыны і асабліва рады бачыць у ліку лепшых аўтараў новыя імёны. Разам з тым, нават пры ўсім нашым жаданні, пераможцамі не могуць стаць усе канкурсанты. І часам журы даводзіцца ставіць жорсткія рамкі, асабліва калі добрых работ шмат, каб выбраць з іх творы найбольш дасканалыя ў мастацкім плане. Трэба адзначыць, што пры падвядзенні работнікамі раёнкі вынікаў творчых конкурсаў дзейнічае прынцып ананімнасці: гэта значыць, пры ацэнцы работ журы не ведае, хто з’яўляецца іх аўтарам (на работах пазначаецца толькі ўзрост), імёны называюцца пасля таго, як выбраны лепшыя творы.

Вынікі творчага конкурсу «Вас помніць Любаншчына вечна» былі падведзены на пачатку ліпеня. Найперш раскажам пра намінацыі і катэгорыі, у якіх не былі вызначаны пераможцы. Так, мы атрымалі з дзясятак фатаграфій для ўдзелу ў намінацыі «Мастацкае фота» – большасць з іх была апублікавана на старонках раёнкі ў якасці ілюстрацый да вершаў. Аднак аўтарам усіх гэтых здымкаў з’яўляецца жыхарка а/г Сарачы Зінаіда Майсееня. Такім чынам, у сувязі з адсутнасцю неабходнай колькасці конкурсных матэрыялаў ва ўсіх узроставых катэгорыях было вырашана не вызначаць пераможцаў, а Зінаіда Міхайлаўна атрымлівае Па-дзяку за актыўны ўдзел у названай намінацыі.

Па гэтай жа прычыне – з-за адсутнасці неабходнай колькасці работ – не вызначаны пераможцы ў малодшых катэгорыях намінацый «Лепшы празаічны твор» і «Паэзія сэрца». Усяго на конкурс быў дасланы толькі адзін празаічны твор і адзін верш. Іх аўтары – адпаведна любанчане Дзмітрый Грыцацуеў і Аляксандра Паўлін з Любані. Шчыра дзякуем рабятам за спробу пяра  і спадзяёмся на далейшае творчае супрацоўніцтва з імі.

Працягнем распавядаць пра лепшыя празаічныя творы. У катэгорыі ад 11 да 17 гадоў пераможцамі сталі Цімафей Галоўчыц з Любані з публіцыстычным творам пра Івана Муравейку «На рейхстаге он написал: «Иван из Беларуси» (апублікаваны ў «ГЛ» №26), а таксама Вікторыя Сушчэня з Камуны з біяграфічным аповедам гісторыі Юліі Мазур «Лёс чалавека». У старэйшай узроставай катэгорыі перамогу атрымала Ірына Заяц з Палічына з расказам-успамінам пра свайго дзядулю «Был примером для меня» (№19). Акрамя таго, Падзякай і заахвочвальным прызам журы вырашыла ўзнагародзіць самага актыўнага аўтара – Настассю Ленскую з в. Атраднае. Дарэчы, найбольшую колькасць празаічных і паэтычных твораў мы атрымалі менавіта ад навучэнцаў Атраднаўскай школы, за што выказваем словы падзякі як самім юным удзельнікам конкурсу, так і іх педагогам.

Сярод навучэнцаў дадзенай установы адукацыі – аўтар верша «Лист бумажный – грязный, рваный…» (№20) Ксенія Кур’яновіч, якой было вырашана прысудзіць перамогу ў сярэдняй узроставай катэгорыі намінацыі «Паэзія сэрца». Сярод аўтараў ва ўзросце ад 18 гадоў выбар конкурснай камісіі спыніўся адразу на чатырох вершах: «Радасць на міг» (№12), «Выла ваўчыца» (№15), «У год юбілейны» (№16) і «Нашчадкам» (№22). Як аказалася, аўтарам першых дзвюх з’яўляецца неаднаразовы дыпламант нашых творчых конкурсаў Марыя Дайнека з в. Заельнае, два другія напісала Зінаіда Майсееня з а/г Сарачы. Такім чынам, пераможцамі сталі абедзве гэтыя таленавітыя жанчыны. Асобна за актыўны ўдзел мы вырашылі ўзнагародзіць аўтара многіх вершаў і нашага пастаяннага пазаштатнага аўтара Анатоля Вялічку з Любані.




Звычайна падчас правядзення конкурсаў мы атрымліваем няшмат карцін і малюнкаў. Аднак гэтым разам менавіта намінацыя «Чароўны пэндзлік» была прадстаўлена найбольшай колькасцю творчых работ. За гэта хочацца выразіць падзяку педагогам Любанскага цэнтра дзіцячай творчасці: менавіта выхаванцы гэтай установы прынялі самы актыўны ўдзел у названай намінацыі. У выніку пераможцамі сталі жыхары райцэнтра: ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў – Глеб Лапцік («Ворвавшись в мирную жизнь») і Аглая Мігун («Победа!»); ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў – Марыя Кухарэнка («Слаўная партызанка») і Яна Сасноўская («Усе мары растаптаныя вайной») – абедзве работы апублікаваны ў «ГЛ» №26; ва ўзросце ад 18 гадоў – Ксенія Сарнаўская («З памяці мінулых гадоў») і Дзіяна Шэбека («Гартаючы старонкі ваеннай гісторыі  Любаншчыны…») – апублікаваны ў «ГЛ» №25.

Дзякуем усім удзельнікам конкурсу і шчыра віншуем пераможцаў. Жадаем вам натхнення і творчых поспехаў, спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва і чакаем  вашы новыя творы для публікацыі на старонках раёнкі.

 

Анастасия

Дашкевич


Архив сайта
19
2019
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК