Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
27 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Да 75-годдзя вызвалення - Беларусь памятае
18 красавіка 2019 года, 11:23

У год юбілейны…

 
Семдзесят пяты год вызвалення

Ад цёмнай навалы фашысцкіх армад

Любай краіны, зямлі беларускай

Цаною жыццяў многіх салдат…

У гэты год не адзін раз успомняць

Усіх, хто змагаўся на страшнай вайне,

Каб мір і спакой назаўжды ўсталяваўся

У горадзе кожным, у кожным сяле.

Многія людзі ў гады ліхалецця

Палі ў баях, засланіўшы сабой

Хаты бацькоўскія, нівы бяскрайнія –

Усё, што завём мы Радзімай сваёй.

З ворагам лютым бясстрашна змагаліся

Ды не вярнуліся з фронту дамоў

І маладымі навечна засталіся

Два родныя браточкі бабулі маёй.

Адзін з іх – Алесь – быў курсантам вучылішча,

У Ленінградзе вучыўся курсант.

Каханне сустрэў сваё першае, светлае:

Дзяўчына – настаўніца, ён – лейтэнант.

Вайна не дала збыцца планам, надзеям:

Роту ўзначаліў учарашні курсант,

Загад быў Гвардзейскай стралковай дывізіі:

– Стрымаць націск ворага, ні кроку назад!

Без весткі прапаў наш Алесь у сорак першым,

У жорсткіх баях на смаленскай зямлі.

Бацькі гаварылі: «Ён быў у нас лепшым»,

І горкія слёзы па твары цяклі…

А Мікалай у свае васямнаццаць

У партызанскіх лясах ваяваў,

У сорак чацвёртым на фронце з салдатамі

Ад ворагаў Польшчу ён вызваляў.

Па-геройску загінуў пад Чорнаю Стругаю,

Каб мірна палякі сёння жылі,

Храбры салдат з беларускае вёсачкі –

Там і схаронены ў польскай зямлі.

Плакала маці, слязу выціраючы

Хусцінкаю белаю, кожны дзень.

Выйдзе на вуліцу, удалеч углядаецца:

Можа, Алесь ці Мікола ідзе?

Але не прыйшлі, не абнялі матулю,

Не супакоілі сэрцайка ёй.

Светлая памяць пра нашых герояў

Будзе жыць вечна ў сям’і маёй.

Зінаіда МАЙСЕЕНЯ, а/г Сарачы.

 

Архив сайта
27
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК