Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
27 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Да 75-годдзя вызвалення - Беларусь памятае
10 мая 2019 года, 13:06

Пад майскі вальс

 
Па ініцыятыве раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» пры падтрымцы любанскіх аўтааматараў напярэдадні Дня Перамогі на цэнтральнай плошчы горада праведзены флэш-моб «Мы памятаем!».


 

Многія дзеці, падлеткі, дарослыя прынялі ў ім удзел. Без сумнення, гэта сапраўдныя патрыёты. Яны свята шануюць памяць пра дзядоў і прадзедаў, якія набліжалі вялікі дзень, што стаў збаўленнем ад карычневай чумы.


Напачатку акцыі многія з прысутных напісалі імёны сваіх родных – франтавікоў, партызан, працаўнікоў тылу, вязняў, якія зведалі ўсе жахі Вялікай Айчыннай вайны, выстаялі ў гады ліхалецця і ў мірны час адбудавалі нашу Бацькаўшчыну – на трохкутніках і прымацавалі іх на сцэне да сімвала Перамогі. А затым закружыліся ў майскім вальсе ў цэнтры фігуры, складзенай з легкавых аўтамабіляў. Радасныя ўсмешкі на тварах, лёгкія прыгожыя рухі сведчылі пра тое, што гэта важная дата, як і дзесяцігоддзі таму, аб’ядноўвае нас.

 

Архив сайта
27
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК