Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
16 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Да 75-годдзя вызвалення - Беларусь памятае
4 красавіка 2019 года, 09:26

Не дае забыць…

 
Нам, трэцяму пакаленню, якое вырасла ў мірны час, цяжка нават уявіць, што давялося перажыць нашым бабулям і дзядулям. Тым, каму лёсам было наканавана сутыкнуцца з неадольнай, здавалася б, моцай і зрабіць немагчымае – перамагчы, адстаяць свае правы на свабоду, незалежнасць і жыццё. А яшчэ мы наўрад ці зможам калісьці назваць нават прыблізную цану гэтай перамогі, якую заплаціла кожная сям’я нашай краіны ў імя светлай будучыні для сваіх нашчадкаў.

 

Сёлета рыхтуецца адзначыць важкі юбілей жыхар в. Старасек Адам Міхневіч. У жніўні Адаму Васільевічу споўніцца дзевяноста гадоў, з якіх амаль восемдзесят з ім жывуць успаміны пра падзеі Вялікай Айчыннай. У гэта цяжка паверыць, але сваё дзяцінства, што прыйшлося на час акупацыі нашай краіны нямецкімі войскамі, Адам Васільевіч памятае лепш, чым учарашні дзень. І сапраўды, такое захочаш – не забудзеш.

За яго плячыма – сартавальны і канцэнтрацыйны лагеры, цяжкая, можна сказаць, рабская праца на прадпрыемстве і пастаянныя пачуцці страху і нявызначанасці. З імі непаўналетнія вязні пазнаёміліся яшчэ на пачатку свайго шляху.

У рукі фашыстаў Адам Міхневіч трапіў падчас блакады Зыслава. Хлопец нарадзіўся на адным з хутароў, якіх хапала каля вострава, і жыў там да сорак другога, пакуль не схапілі. Трынаццацігадовага падлетка, як расказвае сам вязень, злавілі ў лесе, дзе ад немцаў хавалася не толькі яго сям’я. Людзей сагналі ў адну з хат і зачынілі. Цэлыя суткі яны, перапалоханыя, сядзелі ў доме з пазабіванымі вокнамі і дзвярыма, чакалі жудаснай смерці і рыхтаваліся да яе. Праз невялічкія шчыліны ахвяры бачылі, як фашысты прыцягнулі бочку з бензінам, каб лінуць на драўляныя сцены пабудовы і падпаліць іх. На шчасце, раніцай прыехаў важны тоўсты афіцэр і загадаў, каб палонных перавялі ў Забалаць.

Там усіх разам, як скаціну, загналі ў кашару. Кармілі раз у дзень шалупіннем ад грэчкі, спаць даводзілася прама на зямлі пад адкрытым небам, пра асабістую гігіену і ўвогуле прыйшлося забыць. Праз тыдзень стомленых, галодных людзей павялі ўжо ў Бабруйск. У тамтэйшай крэпасці ў такіх жа ўмовах вязні правялі месяц, а затым іх адсартавалі і пагрузілі ў таварныя вагоны, што накіроўваліся ў бок Германіі.

Яшчэ раз сартаванне давялося перажыць у Польшчы, адтуль Адам Міхневіч трапіў у нямецкі канцлагер. Яго тэрыторыя па перыметры была агароджана сцяной, па версе якой працягнулі дрот, што знаходзіўся пад напружаннем. Вязняў размеркавалі па бараках, дзе адзінай мэбляй былі драўляныя нары. Новых «пастаяльцаў» амаль не кармілі, і ў хуткім часе падлетак, у прамым сэнсе, хістаўся ад ветру. Нарэшце ў лагер прыехаў рэкруцёр з фабрыкі па вытворчасці нажоў, каб набраць работнікаў. У іх лік трапіў і Адам Васільевіч. Так ён апынуўся ў г. Золінгене, на адным з прадпрыемстваў, што, верагодна, працягвае працаваць і сёння.

Тады ж, у сорак другім, Адам Міхневіч і яшчэ некалькі чалавек з нашага раёна выраблялі нажы, нажніцы і нейкія незразумелыя кольцы. Падлетак разам з дарослымі заліваў сталь у спецыяльныя формы, з якіх у далейшым выраблялі тавар. «Карміць пачалі лепш. Давалі суп і два кавалкі хлеба. Пасля канцлагера гэта была сапраўдная раскоша», – падзяліўся ўспамінамі Адам Васільевіч. Больш за два гады палонныя гнулі спіны на нямецкім прадпрыемстве за міску поліўкі і тумакі, аднак верылі, што ўсё ж такі змогуць вярнуцца дадому. Доўгачаканую свабоду прынеслі амерыканцы. На пачатку вясны сорак пятага пачаліся бамбёжкі прамысловых аб’ектаў Германіі, падалі снарады і на тэрыторыю фабрык і заводаў Золінгена. Падчас аднаго з такіх налётаў Адам Міхневіч ледзь не загінуў, але юнаку пашчасціла. Разам з ім у палон трапіў былы франтавік са Старых Юрковіч са сваім пляменнікам, якога таксама звалі Адам. Калі ў небе ізноў загуло, мужчына пачаў зваць яго па імені і крычаў, каб беглі за ім і хаваліся. Адам Васільевіч не разгубіўся і пастараўся не адставаць ад вопытнага земляка. Гэта яго і выратавала. На вялікі жаль, цёзку не пашанцавала: хлопец разгубіўся, пабег у іншы бок і загінуў пад заваламі абрушанай сцяны.

Як гэта ўсё ўдалося перажыць, Адам Васільевіч і сёння не адкажа. Вызваленне і дарога дадому прайшлі для юнака як у тумане. Усё не верылася, што ўдалося вырвацца з палону, а калі даведаўся, што нашыя войскі ўжо на подступах да Берліна і Вялікая Перамога не за гарамі, увогуле ледзь душа не адляцела ад радасці.

Прывыкаць ужо да мірнага жыцця таксама прыйшлося доўга. Памяць не адпускала, ды і напамінаў хапала. Паўсюль, куды ні глянь, на вочы траплялі сляды вайны. Пакінуў Адам Васільевіч сабе «сувенір» і з Германіі, які захоўвае ўжо больш за семдзесят гадоў. Нож з ледзь бачным таўром, што, здаецца, выбіта на сэрцы і не дае забыць…

 

Светлана

Кривальцевич


Архив сайта
16
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК