Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Да 75-годдзя вызвалення - Беларусь памятае
25 лютага 2019 года, 13:30

Яго справы не забыты…

 
75 гадоў таму напрыканцы лютага каля в. Камсамолец на Старобіншчыне (зараз Салігорскі раён) супрацоўнікі тагачасных газет “Звязда”, “Чырвоная Змена” развіталіся з мужным і дабразычлівым чалавекам, змагаром за лепшае жыццё камуністам Міхаілам Парфёнавічам Барашкавым…  

   У 1908 г. у в.Бель (Крычаўскі раён) у сялянскай сям’і нарадзіўся хлапчук. З маленства дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Узімку вучыўся ў мясцовай школе. Рос дапытлівым і не па гадах разважлівым. Ужо ў юнацкія гады ўмеў адстаяць свае погляды на падзеі ў жыцці грамадства.

   У 1929 годзе Міхаіла, як актыўнага удзельніка маладзёжнага руху, прынялі ў рады бальшавіцкай партыі. Па накіраванні партарганізацыі ў 1930 - 1934 вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С.М. Кірава ў г.Мінску. Добрасумленна выконваў грамадскія даручэнні, дасылаў допісы ў студэнцкі друк. Здольны выпускнік з бальшавіцкай загартоўкай атрымаў накіраванне на Магілёўшчыну, рэдактарам газеты ў Чавусах, а затым – у  Дуброўна на Віцебшчыну. Са студзеня 1939 г. узначаліў рэдакцыю маладзёжнай газеты “Чырвоная Змена”. На старонках яе ў “Калонцы рэдактара” Міхаіл Парфёнавіч раскрываў сутнасць маладзёжнай палітыкі, асноўную яе ролю ў будаўніцтве сацыялістычнага грамадства, звяртаў увагу на выхаванне патрыятычных адносін да Радзімы.

   Фашысцкая навала перакрэсліла мірныя планы савецкага народа. На абарону Айчыны ўзняўся народ. З першых дзён вайны Барашкаў з’яўляўся палітработнікам на Калінінскім фронце. Але неўзабаве яго накіравалі  арганізоўваць выданне газет у тыле ворага. У студзені 1943 г. Барашкаў самалётам прыбыў на востраў Зыслаў і разам з супрацоўнікамі мясцовай раёнкі наладзіў выпуск “Звязды” і “Чырвонай Змены” ў в. Дварэц Любанскага раёна ў хаце Марфы Мігун. Галоўны рэдактар патрабаваў ад супрацоўнікаў адказнасці за даручаную справу.

У час карнай аперацыі “Русалка” ў сакавіку 1943 давялося тэрмінова сабраць друкарскае абсталяванне, незакончаны набор чарговага нумара  і праз балоты дабірацца ў суседні раён на востраў Добры побач з в. Дзвесніца. Яшчэ праз некаторы час абставіны прымусілі пераправіцца ў в. Рэпін. У хаце мясцовых жыхароў рыхтаваўся чарговы нумар газет. Па ўспамінах супрацоўніка газеты Амельяна Шурпача, пры перакладзе выраза “Силы врага истощаются” не адразу быў знойдзены адпаведнік на роднай мове. Але раптам гаспадыня хаты ад прасніцы кінулася да печы, дзе з чыгунка “выбягала варыва”  са словамі “каб на цябе немач!”. І Барашкаў адразу  напісаў “вораг знемагае”. Творчыя супрацоўнікі пастаянна былі ў пошуку матэрыялаў пра дзейнасць партызанскіх атрадаў, жыццё мірнага насельніцтва. А рэдактар прафесіянальна апрацоўваў артыкулы карэспандэнтаў, сваім разборлівым почыркам перапісваў іх і аддаваў у набор. Яго разважлівасць, вопыт і ўменне хутка прымаць рашэнне ў самай складанай сітуацыі былі прыкладам для іншых.

   Неяк пасля сустрэчы з жыхарамі Малых Гарадзяціч Міхаіл Парфёнавіч зрабіў выснову пра іх настрой і меркаванні. Праінфармаваў пра гэта кіраўніка партызанскага злучэння Васіля Казлова. У вёску зазірнулі агітатары штаба і абкама партыі. А праз дзень адтуль у бок  Зыслава накіраваўся конны абоз з адзеннем, харчаваннем для народных мсціўцаў. Вяскоўцы папрасілі, каб у газеце з’явіўся зварот да ўсіх беларусаў “ Аб актывізацыі дапамогі фронту і ўзмацненні ўдараў па ворагу”. І  “Звязда” надрукавала яго ў чарговым нумары…

 Чырвонаармейцы ўжо вызвалілі некаторыя рэгіёны Гомельшчыны і прыбліжаліся да Любанска–Акцябрскай зоны. Вораг з апошніх сіл імкнуўся стрымаць наступленне і ўзмацніў жорсткія дзеянні да мясцовых жыхароў і партызанскіх брыгад у нашым рэгіёне. Спробу ворага прарвацца ў бок Зыслава каля хутара Хлус (на тэрыторыі Малагарадзяціцкага сельсавета) стрымлівалі ўдзельнікі атрада імя Гастэлы. У складанай сітуацыі давялося супрацоўнікам газеты змяніць пяро журналіста на стралковую зброю. Мірнае насельніцтва выходзіла з акружэння праз мост цераз р. Арэсу ў в. Калінаўцы.Апошнім пераехала яго павозка рэдакцыі, і затым тры дні дабіралася да в. Камсамолец. Умовы пражывання былі вельмі складанымі, акрамя фашысцкіх куль касіў людзей тыф. Злёг і Міхаіл Барашкаў. Яго арганізм не змог адолець хваробу…

 На ўзгорку каля трох сосен, побач з вёскай, знайшоў свой вечны спакой нястомны рэдактар, умелы арганізатар, патрыёт сваёй Радзімы. Напярэдадні чарговай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў хочацца узгадаць гэтага моцнага духам чалавека, а таксама ўсіх слаўных сыноў Айчыны. Яны адыйшлі ў вечнасць, але памяць у сэрцах маладога пакалення заўжды будзе гучаць набатам: “ Нішто не забыта! Ніхто не забыты!”

Анатоль Вялічка, жыхар г. Любані.

 

Архив сайта
22
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК