Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Да 75-годдзя вызвалення - Беларусь памятае
15 лютага 2019 года, 06:55

Горкі смак ваеннага хлеба

 
 
Гісторыя гэта пачалася ў першы тыдзень вайны.

 

Мая маці разам з шасцю малалетнімі дзецьмі была эвакуіравана ў Саратаўскую вобласць Расіі. Мужчын забралі на фронт, а іх сем’і доўга дабіраліся да месца прызначэння. У эшалоне ехалі і іншыя жанчыны з Любаншчыны. Па прыездзе працавалі таксама разам у калгасе, пакідаючы малых дзяцей на старэйшых. Такой у нас была Марыя, якой споўнілася 14 гадоў. Самая малодшая Святланка – паўтарагадовага ўзросту. Па словах маці і іншых перасяленак, працавалі з самага рання да позняга вечара. Каб зарабіць на паёк – бохан хлеба – нават хворыя выходзілі на палі.

Пасля вайны мы часта ўспаміналі пра той хлеб, які маці падвешвала высока пад столь, каб усім хапіла па скібачцы на вячэру. Аднойчы два браты, апухлыя ад голаду, залезлі па лесвіцы туды, і адзін з іх, Жэня, з’еў гэты бохан. Вечарам, не ведаючы, чым пакарміць астатніх дзяцей, мама збіла яго папругай так, што на целе застаўся знак на ўсё жыццё.

Нашай сям’і пашчасціла – і бацька вярнуўся з фронту. Але вайна пакінула вельмі цяжкі след. Ад голаду памерла маленькая Святлана і навечна засталася на чужбіне – пахавана там. Пакінулі гэты свет і людзі старэйшага пакалення. Часам моладзь, на жаль, з недаверам адносіцца да такіх успамінаў. А тыя, хто перажыў вайну, ведаюць, як дорага каштуе жыццё пад мірным небам, якімі блізкімі для сэрца з’яўляюцца родны кут, малая радзіма і хлеб, вырашчаны на гэтай зямлі.

Мая АРШАНСКАЯ,

пенсіянерка.

 

 

Свежие новости
Больше новостей
Архив сайта
25
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Свежие новости
Больше новостей
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК