Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
3 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  К 75-летию Великой Победы
31 студзеня 2020 года, 08:17

Палажэнне аб правядзенні ў рамках святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі творчага конкурсу «Рэха мінулага сэрца кранае»

1.Агульныя палажэнні

Вялікая Айчынная страшэннай віхурай пранеслася па нашай зямлі, разбураючы і знішчаючы ўсё, што з вялікай любоўю і энтузіязмам будаваў народ. Рэха мінулага, боль перажытага за доўгія дні вайны нашымі суайчыннікамі дагэтуль кранае сэрцы людзей. Памяць пра той мужны і суровы час жывая.

Каб у чарговы раз узгадаць гістарычныя падзеі, ушанаваць тых, хто гераічна змагаўся з ворагам за светлае будучае для нашчадкаў, рэдакцыяй газеты праводзіцца творчы конкурс, прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

1.1. Мэтамі конкурсу з’яўляюцца:

– выхаванне ў жыхароў Любаншчыны пачуцця патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці;

– павышэнне цікаўнасці падрастаючага пакаленя да гісторыі і сучаснасці Радзімы, выхаванне павагі да яе гераічнага мінулага;

– выяўленне і заахвочванне творчых людзей.

1.2. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Голас Любаншчыны» і праграмы радыёвяшчання «На хвалях Арэсы»(далей – рэдакцыя газеты).

2. Парадак правядзення конкурсу

2.1. Адведзены наступныя тэрміны:

пачатак конкурсу – 27 студзеня 2020 года;

заканчэнне прыёму работ – 20 красавіка 2020 года;

падвядзенне вынікаў – да 9 мая 2020 года.

2.2. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

– «Таямніцы слова і думкі» (паэтычныя і празаічныя творы пра вайну);

– «Гераічнае мінулае малой радзімы ў малюнках і фотаздымках».

2.3. Удзельнікамі конкурсу могуць быць усе жадаючыя жыхары г. Любані і Любанскага раёна ад 6 гадоў і старэйшыя.

2.4. Творчыя работы прадстаўляюцца ў рэдакцыю газеты па адрасе: 223812, г. Любань, вул. Леніна, 91; e-mail: LLuban.by@tut.by (з паметкай «На конкурс»). Кантактныя тэлефоны: 68-1-29, 68-1-26.

2.5. Аўтар кожнай работы ўказвае сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, дамашні адрас, кантактны тэлефон.

2.6. Конкурсныя работы будуць друкавацца на старонках газеты «Голас Любаншчыны» і размяшчацца ў групе ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

3. Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ

3.1. Ацэньваюцца творчыя матэрыялы конкурснай камісіяй (журы) пасля заканчэння прыёму работ. Журы фарміруе арганізатар конкурсу.

3.2. Пры вызначэнні лепшых работ конкурснай камісіяй (журы) ацэньваецца:

– арыгінальнасць, навізна твораў;

– цэласнасць, лагічнасць, дакладнасць выкладзенага матэрыялу;

– мастацкі ўзровень, арыгінальнасць ідэі, кампазіцыя, тэхніка і якасць выканання малюнкаў і фотаздымкаў.

4. Падвядзенне вынікаў

4.1. Пераможцы будуць вызначаны ў кожнай з вышэй указаных намінацый адпаведна узроставых катэгорый:

-6-10 гадоў,

-11-17 гадоў,

-ад 18 гадоў.

Яны будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі ў памеры да адной базавай велічыні.

4.2. Па выніках галасавання ў групе «Голас Любаншчыны» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» стануць вядомы два аўтары работ (па адным у кожнай намінацыі), якім будзе прысуджаны прыз глядацкіх сімпатый з уручэннем дыплома і падарунка (падпіскі на раённую газету «Голас Любаншчыны» на трэці квартал 2020 года).

Запрашаем любанчан прыняць удзел у творчым конкурсе, прысвечаным 75-й гадавіне Вялікай Перамогі!

Архив сайта
3
2020
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК