Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 студзеня 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Проекты  /  Телефон милиции - 102
31 сакавіка 2020 года, 09:31

Ва Урэччы дарожная міліцыя спыніла нецвярозага кіроўцу мотаблока

На мінулых выхадных супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі на дарогах Любанскага раёна затрымалі двух «бяспраўнікаў» і аднаго нецвярозага кіроўцу. Пра гэта «ГЛ» паведаміў начальнік аДАІ Любанскага РАУС маёр міліцыі Аляксей Храбрыкаў.


Так, у дзесяць гадзін вечара 28 сакавіка ў гарадскім пасёлку Урэчча ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў мотаблокам грамадзянін 1998 года нараджэння. За такое грубае парушэнне ПДД прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 50 да 100 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх праў тэрмінам на тры гады (артыкул 18.16 КаАП Рэспублікі Беларусь).


Адразу двух «бяспраўнікаў» дзяржаўтаінспектары затрымалі 29 сакавіка. У раёне дзвюх гадзін дня ў горадзе Любані адзін з іх (грамадзянін 1997 года нараджэння) знаходзіўся за рулём аўтамабіля «Фольксваген». Дадзенае правапарушэнне ён здзейсніў паўторна на працягу года, за што панясе адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь альбо адміністрацыйнага арышту (арт. 18.19 КаАП Рэспублікі Беларусь). Яшчэ адзін «бяспраўнік» трапіў у поле зроку дарожнай міліцыі а сёмай гадзіне вечара ў гарадскім пасёлку Урэчча. Ім аказаўся грамадзянін 1987 года нараджэння, які рухаўся на аўтамабілі «Форд». Парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці (арт. 18.19 КаАП Рэспублікі Беларусь) у выглядзе штрафу ў памеры 5 базавых велічынь (135 рублёў).
Архив сайта
23
2021
Январь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
VI Всебелорусское народное собрание Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий