29
мая
2020 года, 11:03
У самым разгары спецыяльнае комплекснае мерапрыества «Увага – дзеці!», якое стартавала 25 мая і завершыцца 5 чэрвеня
У перыяд яго правядзення ў светлы час сутак
вадзіцелі абавязаны рухацца з уключаным бліжнім святлом фар. Адак дадзенае
патрабаванне выконваюць не ўсе. Пра гэта «ГЛ» паведаміў начальнік аддзялення
ДАІ Любанскага РАУС маёр міліцыі Аляксей Храбрыкаў. Ён дадаў, калі ў першы
дзень СКМ парушальнікам выносіліся папярэджанні, то пасля забыўчывых вадзіцелей
каралі штрафам у памеры 0,5 базавай велічыні. Да такога віду адказнасці па
стане на 29 мая ўжо прыцягнулі дзесяць аўтамабілістаў – штодзень па некалькі. Дарэчы,
у час правядзення СКМ пад пільным кантролем супрацоўнікаў дарожнай міліцыі і
захаванне вадзіцелямі патрабаванняў да перавозкі дзяцей.