20
кастрычніка
2020 года, 06:49
У мінулыя выхадныя дзяржаўтаінспектары выязджалі ў вёску Кузьмічы
Трох «бяспраўнікаў» затрымалі ў мінулую нядзелю
супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Любанскага раёна.
Усе парушальнікі трапілі ў поле зроку дарожнай міліцыі ў вёсцы Кузьмічы.
Два з іх, 1961 і 1971 гадоў нараджэння, знаходзіліся за рулём матацыклаў «Мінск»,
трэці (1978 г.н.) – мапеда «Хорс Мотарс».
Дарэчы,
за дзень да гэтага ў дадзеным населеным пункце жанчына 1977 г.н. стала
віноўніцай дарожна-транспартнага здарэння, у якім, на шчасце, ніхто не
пацярпеў. Яна знаходзілася за рулём аўтамабіля «Сеат». Як паведамілі ў
аддзяленні ДАІ, грамадзянка не ўлічыла асаблівасці і стан транспартнага сродку,
умовы надвор’я, не справілася з кіраваннем і з’ехала ў правую па ходу руху абочыну,
пры гэтым здзейсніла наезд на плот і лаву. Пасля чаго пакінула месца здарэння.