У мінулыя пятніцу і выхадныя дзяржаўтаінспектары на дарогах Любанскага раёна выявілі двух «бяспраўнікаў» і аднаго нецвярозага вадзіцеля.
Так, 11 снежня не змог паказаць вадзіцельскага пасведчання мужчына 1992
года нараджэння, які ў вёсцы Касцюкі кіраваў аўтамабілем «Аўдзі», а 13 снежня –
мужчына 1981 г. н., які ў горадзе Любані па вуліцы Баравіка знаходзіўся за
рулём аўтамабіля «Фольксваген».
Нецвярозы вадзіцель у поле зроку дарожнай міліцыі трапіў 13 снежня ў вёсцы
Загалле. Ім аказаўся мужчына 1992 г. н., які рухаўся на аўтамабілі «Форд».
Акрамя таго, у пятніцу, калі назіраўся галалёд, на дарогах Любаншчыны зарэгістраваны
тры дробных аварыі. Яны адбыліся з-за незахавання падчас руху дыстанцыі паміж
транспартнымі сродкамі і няправільнага выбару хуткаснага рэжыму. Аўтамабілям
нанесены нязначныя тэхнічныя пашкоджанні.
У аддзяленні ДАІ Любанскага РАУС таксама расказалі, што за выхадныя спынены 11 фактаў парушэнняў Правіл дарожнага руху з боку пешаходаў (чатыры парушальнікі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення). Пакараны штрафам у памеры адной базавай велічыні два веласіпедысты, якія рухаліся ва ўмовах галалёду, што забаронена.
Рябцева