Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
5 жніўня 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Проекты  /  Телефон милиции - 102
14 ліпеня 2020 года, 10:49

Па раскрывальнасці злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку Любанскі РАУС трапіў у дзясятку лепшых у рэспубліцы

Праваахоўнікі прааналізавалі аператыўную абстаноўку на Любаншчыне за шэсць месяцаў бягучага года.

Як высветлілася, агульная колькасць зарэгістраваных крымінальна-пакаральных дзеянняў у параўнанні з леташнім аналагічным перыядам знізілася на 22% і склала 148.

Па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана 86 злачынстваў 17 відаў: забойства – 1, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў – 2, катаванне – 5, пагроза забойствам – 3, крадзяжы – 52, рабаванне – 4, махлярства – 2, угон – 2, скупка крадзенага – 1, незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі – 2, парушэнне правіл аховы працы – 1, парушэнне правіл дарожнага руху, што пацягнула смерць чалавека, – 1, хуліганства – 3, супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў – 2, насілле ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў – 2, падробка дакументаў – 2, знішчэнне індэнтыфікацыйнага нумара прычэпа – 1.

Традыцыйна ў структуры злачыннасці па лініі крымінальнага вышуку перавалодваюць замахі на ўласнасць, у першую чаргу крадзяжы маёмасці ўсіх форм уласнасці, на долю якіх прыпадае 60%.


З зарэгістраваных 52 крадзяжоў 25 здзейснены шляхам пранікнення ў жыллё грамадзян.


Пры зніжэнні агульнай колькасці злачынстваў, зарэгістраваных па лініі крымінальнага вышуку, рэзультатыўнасць іх раскрыцця павялічылася да 77% (+5%), што адпавядае дзявятаму месцу ў Рэспубліцы Беларусь сярод 71 аддзела ўнутраных спраў другой катэгорыі.
Дарья

Рябцева


Архив сайта
5
2020
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы 2020 З гонарам у сэрцы Тема недели Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий