Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 студзеня 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Проекты  /  Телефон милиции - 102
7 красавіка 2020 года, 07:45

Дзяржаўтаінспектары працягваюць выяўляць «бяспраўнікаў» на дарогах Любаншчыны

Чатырох «бяспраўнікаў» затрымалі на мінулых выхадных на дарогах Любанскага раёна дзяржаўтаінспектары. Пра гэта «ГЛ» паведаміў начальнік аддзялення ДАІ Любанскага РАУС маёр міліцыі Аляксей Храбрыкаў.


Усе парушальнікі – тры вадзіцелі аўтамабіля і матацыкліст – трапілі ў поле зроку дарожнай міліцыі 4 красавіка. Тры з іх – у горадзе Любані, адзін – паблізу аграгарадка Асавец.


«Бяспраўнікі» прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры пяці базавых велічынь, альбо 135 рублёў (частка 1 артыкула 18.19 КаАП Рэспублікі Беларусь).


Вечарам 5 красавіка ў горадзе Любані адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. На шчасце, у ім ніхто не пацярпеў. Так, у 21.05 па вуліцы Кірава вадзіцель аднаго аўтамабіля здзейсніў наезд на другі, які знаходзіўся на краі праезнай часткі. У выніку аварыі абодва транспартныя сродкі аказаліся пашкоджанымі.
Архив сайта
23
2021
Январь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
VI Всебелорусское народное собрание Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий