Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
16 красавіка 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Проекты  /  Телефон милиции - 102
8 снежня 2020 года, 09:30

Дзяржаўтаінспектары Любанскага раёна падвялі вынікі дзяжурства ў мінулую пятніцу і выхадныя

У поле зроку супрацоўнікаў ДАІ на дарогах Любанскага раёна ў мінулыя пятніцу і выхадныя зноў трапілі некалькі вадзіцеляў, якія кіравалі транспартам у нецвярозым выглядзе альбо без правоў. Мела месца таксама дробнае ДТЗ.

Так, 4 снежня дзяржаўтаінспектарам давялося выехаць на месца аварыі. Яна здарылася на 114-м кіламетры аўтадарогі Р-55. Грамадзянін 1986 года нараджэння, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля «Сітраэн», падчас руху не выканаў патрабававанне аб захаванні дыстанцыі да транспартнага сродку, што ехаў наперадзе, і сутыкнуўся з ім. Абодвум машынам нанесены нязначныя тэхнічныя пашкоджанні.

У той жа дзень два правапарушальнікі затрыманы ў горадзе Любані: па вуліцы Баравіка аўтамабілем «Вольва» у стане алкагольнага ап’янення кіраваў мужчына 1991 г.н, а па вуліцы Першамайскай грамадзянін 2001 г.н. перамяшчаўся на аўтамабілі «ВАЗ» без вадзіцельскага пасведчання.

5 і 6 снежня былі затрыманы яшчэ два «бяспраўнікі». Першы – 1982 г.н. – на аўтадарозе Любань–Трайчаны знаходзіўся за рулём аўтамабіля «Сеат», другі – 2002 г.н. – па вуліцы Кірава ў горадзе Любані кіраваў аўтамабілем «ВАЗ».

Акрамя таго, на мінулым тыдні супрацоўнікі аддзялення ДАІ Любанскага раёна затрымалі з дзясятак вадзіцеляў, якія не «пераабулі» свае транспартныя сродкі ў зімовую гуму.

Дарья

Рябцева


Архив сайта
16
2021
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий