+375-29-194-77-56.
У мінулыя пятніцу і выхадныя дзяржаўтаінспектары на дарогах нашага раёна выявілі аднаго нецвярозага вадзіцеля і двух «бяспраўнікаў».
Пра гэта «ГЛ» паведаміў начальнік аддзялення ДАІ Любанскага РАУС маёр міліцыі Аляксей Храбрыкаў.
У прыватнасці, 6 лістапада ў горадзе Любані па вуліцы Савецкай у поле зроку дарожнай міліцыі трапіў грамадзянін, які рухаўся на аўтамабілі «Фольксваген». Як пасля высветлілася, за руль ён дазволіў сабе сесці ў стане алкагольнага ап’янення.
Два факты кіравання легкавымі транспартнымі сродкамі грамадзянамі, якія не мелі вадзіцельскага пасведчання, спынены 8 лістапада. Прычым адзін з «бяспраўнікаў» дадзенае правапарушэнне здзейсніў паўторна на працягу года.
Рябцева