Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

На Любаншчыне ўборачная кампанія ў самым разгары

 
 На раніцу 1 жніўня скошана 16 860 гектараў збожжа, што складае 63% ад плана. Побач з вопытным хлебаробамі заўзята працуюць і прадстаўнікі новага пакалення. Што тычыцца апошняга, у адкрытым акцыянерным таварыстве “Забалацкі”, напрыклад, у бітве за ўраджай прымаюць удзел тры маладзёжныя камбайнавыя экіпажы. Дарэчы, самаму старэйшаму працаўніку споўнілася 27 гадоў. Спаборнічаюць яны паміж сабою і са сталымі работнікамі таксама. У ліку лідараў гарачай пары ўпэўнена трымаюцца браты Дзяніс і Філіп Галадкі (на здымку злева направа). На камбайне КЗС-1218 іх экіпаж убраў 244 гектары зерневых, у выніку намалаціў 503 тоны збожжа. У такім тандэме хлопцы працуюць першы сезон. Больш вопытны з іх старшы камбайнер Дзяніс Сяргеевіч, у якога за плячамі ўжо некалькі жніўных кампаній. А вось для Філіпа Сяргеевіча ў бітве за ўраджай гэта першае сур’ёзнае выпрабаванне. Спецыялісты гаспадаркі штораз адорваюць сваіх працаўнікоў шчырымі словамі падтрымкі, ставяць да прыкладу іншым. Хутка сельгасарганізацыя закончыць уборку зерневых і зернебабовых : засталося абмалаціць 27 гектараў.

 Вылучаюцца стараннем таксама і экіпажы камбайнераў Руслана Гуменнага і Яўгена Пархоменкі, Аляксандра Іёкшы і Яўгена Слінько. “Малайцы хлопцы, – кажуць старэйшыя хлебаробы. – Не сядзяць у анлайне, а працуюць на камбайне”. Гэта ёмкае выказванне шмат пра што кажа. Удачы моладзі і надалей!

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/urojai-ru/view/na-ljubanshchyne-uborachnaja-kampanija-u-samym-razgary-10809/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"