Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Усім, хто патэлефанаваў, дадзены тлумачэнні

 
Каля дзясятка званкоў паступіла на «прамую тэлефонную лінію», праведзеную на мінулым тыдні з удзелам старшыні райвыканкама Сяргея Казецкага. Прычым пытанні жыхароў Любаншчыны датычыліся самых розных сфер жыццядзейнасці.

Так, Аляксандр Траян пацікавіўся наконт таго, калі ў вёсцы Смольгава з’явіцца «блакітнае паліва». На што Сяргей Іванавіч запэўніў: усе работы па газіфікацыі вуліц і населеных пунктаў у раёне вядуцца ў адпаведнасці з чарговасцю і выдаткаванымі на гэтую справу сродкамі.

Зінаіда Кандрацьева, якая пражывае сумесна са шматдзетнай сям’ёй дачкі ў інтэрнаце ў вёсцы Атраднае, паскардзілася на значныя сумы, налічаныя за жыллёва-камунальныя паслугі. У сваю чаргу кіраўнік раёна  даручыў спецыялістам ЖКГ разабрацца ў сітуацыі, паўторна зрабіць разлікі і даць абгрунтаваны адказ З.Л. Кандрацьевай.

Жыхарка ваеннага гарадка г.п. Урэчча-2 папрасіла садзейнічання ў барацьбе з бадзячымі сабакамі. У населеным пункце шмат іх, і яны, вядома, уяўляюць пэўную небяспеку для насельніцтва. Вырашыць такую праблему ў кампетэнцыі ЖКГ, гэта і зробяць у бліжэйшы час яе работнікі.

Як можна распарадзіцца чэкамі «Жыллё», спытала Алена Насановіч з райцэнтра. Заяўніцы дадзены адказ спецыялістамі аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Згодна з заканадаўствам гэтыя імянныя прыватызацыйныя чэкі могуць выкарыстоўвацца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і членамі іх сямей, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, для уплаты паявога ўзносу ў жыллёва-будаўнічым кааператыве, фінансавання індывідуальнага ці калектыўнага жыллёвага будаўніцтва, долевага ўдзелу ў ім, рэканструкцыі блакіраваных, аднакватэрных дамоў, набыцця жылых памяшканняў шляхам пакупкі, пагашэння доўгу па крэдытах банкаў (уключаючы выплату працэнтаў за карыстанне імі) і пазыках арганізацый, узятых на ўказаныя мэты.

Нараканні на тое, што Любанскі раён газазабеспячэння адмаўляе ў дастаўцы балонаў звадкаванага газу, выказала жанчына,  якая патэлефанавала з Пластка. Але, як высветлілася, дом, у якім пражывае яе сям’я з 2004 г., да гэтага часу не перааформлены. Адпаведна асабовы рахунак у газазабяспечваючай арганізацыі не адкрыты. Як зазначыў старшыня райвыканкама, заяўніцы трэба ў першую чаргу сабраць увесь неабходны пакет дакументаў, каб на законных падставах стаць уласнікам дома. А следам вырашыцца і пытанне па дастаўцы балоннага газу.

Звярталіся да С.І. Казецкага і з іншымі запытамі, просьбамі – наконт своечасова разліку пры звальненні, па рабоце магазіна «Любава» і іншыя. Па кожным звароце дадзены тлумачэнні.

 

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/ulada-ru/view/usim-xto-patelefanavau-dadzeny-tlumachenni-11372/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"