Як зазначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева, якая прысутнічала на першым прыёме, гэта пляцоўка для канструкцыйнага дыялогу паміж уладай і насельніцтвам, выдатная магчымасць выказаць сваё меркаванне і ведаць, што цябе пачуюць. Жыхары Любаншчыны могуць падзяліцца сваімі ініцыятывамі і прапановамі, якія датычаць не толькі жыцця нашага рэгіёна, а і, магчыма, змен у Канстытуцыю. Усе звароты прымуць да ведама. А найбольш рацыянальныя думкі па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства будуць сістэматызаваны і перададзены для абмеркавання дэлегатамі Усебеларускага сходу, што адбудзецца ў пачатку наступнага года.
Кожны жадаючы можа звярнуцца ў грамадскую прыёмную асабіста альбо патэлефанаваць. Дарэчы, улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, большасць грамадзян якраз-такі агучваюць свае пытанні, пажаданні па тэлефоне. Тэматыка іх разнастайная: гараджанамі выказваліся нараканні па цеплазабеспячэнні асобных шматкватэрных дамоў, паступіла просьба абуладкаваць стаянку для аўтатранспарту каля раённага Цэнтра культуры і вольнага часу і інш. Кагосьці вымушаюць пазваніць нейкія асабістыя абставіны, але ў асноўным запыты любанчан маюць грамадскі характар. Пры гэтым ніводны не застаецца па-за ўвагай.
Аналіз зваротаў, занатаваных у грамадскай прыёмнай, да слова, дае магчымасць не толькі вывучыць, якія праблемы турбуюць сёння людзей, але і зрабіць выснову: нашы жыхары неабыякавыя, яны праяўляюць актыўнасць, не застаюцца ў баку ад таго, што адбываецца вакол.
На здымку: старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга АЛЫМАВА і начальнік аддзела пенсіённага забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Галіна ЭСМАНТОВІЧ выслухалі жыхарку г. Любані, якая звярнулася ў грамадскую прыёмную з пытаннем наконт пенсіённага ўзросту.