Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Пацыенты аддзялення сястрынскага догляду Соснаўскай участковай бальніцы атрымалі велікодныя кулічы

 
Вялікдзень, бадай, самае галоўнае хрысціянскае свята, якое кранае ўсіх. Тым больш што велікодны перыяд з’яўляецца самым доўгім: з улікам Дня Узнясення Гасподня ён цягнецца 40 дзён. На працягу гэтага часу людзі працягваюць усхваляць Уваскрашэнне Збавіцеля, хрыстасавацца, віншаваць адзін аднаго з Вялікднем і наведваць святочныя службы ў храмах.

Але, на жаль, сярод нас ёсць і тыя, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі і самастойна не можа патрапіць у царкву, прыгатаваць ці набыць куліч, пафарбаваць яйкі. Да такіх адносіцца і большасць пацыентаў аддзялення сястрынскага догляду Соснаўскай участковай бальніцы. Не многім з іх даводзіцца разлічваць і на ўвагу з боку родных ці блізкіх. Таму ініцыятыва дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юліі Мурынай знайшла жывы водгук і сярод пенсіянераў, што знаходзяцца ў аддзяленні, і ў медыцынскага персаналу, што ажыццяўляе за імі догляд.

 Сёння, 11 красавіка, Юлія Георгіеўна разам з благачынным Любанскай царкоўнай акругі протаіерэем Аляксандрам Драгуном, прадстаўнікамі раённай улады і сацыяльнай службы наведалі аддзяленне сястрынскага догляду, каб павіншаваць з галоўным праваслаўным святам 36 яго пацыентаў. Зразумела, прыехалі не з пустымі рукамі. Усе падапечныя атрымалі асвячоныя традыцыйныя велікодныя куліч і яйкі, а таксама іконкі з выявамі святых. Прывітанне “Хрыстос Уваскрэсе!”, якое прагучала ў кожнай палаце, сустракалі са здзіўленнем, але радасна. Шчыра дзякавалі і за ўвагу, і за гасцінцы.

 За апошнія асобная падзяка прадпрымальніку з Любані, дырэктару прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Экомстрой” Сяргею Жаўрыду, які выдаткаваў сродкі на набыццё здобных вырабаў. Свой уклад унеслі і наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага аблугоўвання насельніцтва Любанскага раёна, што прыгожа пафарбавалі яйкі.




 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/ulada-ru/view/patsyenty-addzjalennja-sjastrynskaga-dogljadu-sosnauskaj-uchastkovaj-balnitsy-atrymali-pasxalnyja-kulichy-10564/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"