Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Не застануцца без рэагавання

 
 
На мінулым тыдні старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Іванавіч Казецкі ў чарговы раз адказаў на пытанні любанчан падчас прыёму грамадзян і «прамой тэлефоннай лініі».

 

Асноўная тэма зваротаў нашых жыхароў – добраўпарадкаванне. І гэта, вядома ж, не можа не радаваць, бо людзі сапраўды нераўнадушныя, заклапочаны тым, каб наўкол было прыгожа, чыста. Галоўнае толькі, каб усе разумелі, што навядзенне парадку на зямлі – справа агульная.

А вось Зінаіда Жудрык з Обчына звярнулася да кіраўніка раёна, што называецца, з набалелым. «Дапамажыце знайсці нейкую раду з вараннём. Гэтыя птушкі проста не даюць спакою. Іх у нашым населеным пункце столькі! Вось нават зараз размаўляю па тэлефоне і гляджу ў акно, а на мяне з агароджы пазіраюць некалькі варон».

–Сапраўды, праблема ёсць. І абавязкова будзем спрабаваць яе вырашыць, – запэўніў Сяргей Іванавіч. – Хаця зрабіць гэта і няпроста. Так як у адпаведнасці з дзеючым прыродаахоўным заканадаўствам страляць у населеным пункце з паляўнічага ружжа нельга. Таксама забараняецца птушак і атручваць.

Тым не менш, вядома, дадзены зварот не застанецца без рэагавання. Як і ўсе астатнія пытанні, што задавалі жыхары раёна старшыні райвыканкама.

 

 

 

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/ulada-ru/view/ne-zastanutstsa-bez-reagavannja-11634/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"