Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Маршрут №2 працягнуты да бальніцы

 
 
Неаднаразова на прыём да кіраўніка раёна С.І. Казецкага, на «прамую тэлефонную лінію» з яго ўдзелам звярталіся жыхары вуліц Кірава, 9 Мая і іншых, суседніх з імі, з просьбай змянення раскладу і схемы руху гарадскога маршрутнага транспарту ў накірунку ад сельгасліцэя да райбальніцы.

Таксама ў адрас старшыні райвыканкама паступіла і пісьмо з аналагічным зместам за подпісам многіх грамадзян. Вядома ж, пытанне было ўзята на кантроль, і прымаліся неабходныя меры для яго вырашэння.

Для вывучэння магчымасці ўнясення адпаведных карэктыў быў накіраваны зварот дзяржаўнаму прад-
прыемству «Мінаблпасажыртранс». І вось нарэшце адміністрацыяй яго сумесна з ААТ «Мінаблаўтатранс» прынята станоўчае рашэнне.

З 25 лютага бягучага года аўтобус машрута №2 «Ільнозавод – Арлёва» з часам адпраўлення ў 12.34 і 13.34 (ад ільнозавода) па будніх днях пасля заезду на аўтастанцыю будзе працягнуты да прыпыначнага пункта «Бальніца» і назад. Тое ж датычыць і рэйсаў у 11.55, 13.00, 17.10  (з Арлёва). У выхадныя таксама з заездам да райбальніцы будзе рухацца аўтобус гэтага маршрута, які адпраўляецца ў 12.34, 13.34 з ільнозавода, у 11.55 і 13.00 – з Арлёва.

Дадаткова ўведзены рэйс №2А «Купалаўскі – сыркамбінат» па будніх днях. Расклад яго такі: у 08.00 – ад аўтастанцыі, далей па вул. Кірава – праз сельгасліцэй – па вул. Баравіка – вул. Калініна –
завулку Купалаўскім; у зваротным напрамку: праз ліцэй – па вул. Кірава – да бальніцы. Час адпраўлення ад ЦРБ – 08.19.

 

 

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/ulada-ru/view/marshrut-2-pratsjagnuty-da-balnitsy-11486/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"