Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Інтэрв'ю Лукашэнкі тэлеканалу "Беларусь 1"

 

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб новай сустрэчы ў бліжэйшыя дні з удзелам членаў урадаў

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на перагаворах у Сочы 22 жніўня дамовіліся аб новай сустрэчы ў бліжэйшы час з удзелам членаў урадаў дзвюх краін. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1".

 

«Самае важнае было тое, што мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, што літаральна ў бліжэйшыя некалькі дзён мы знойдзем магчымасць у сваіх графіках (асабліва ў яго, паколькі я тут узяў невялікую паўзу, мне прасцей). Ён у курсе, што ў нас новы ўрад, зразумела. І ён прапанаваў: давай мы сустрэнемся ў бліжэйшы час або тут у Сочы, або ў Маскве і абмяркуем праблемы, якія больш за ўсё датычацца ўрадаў Расіі і Беларусі. Вядомыя праблемы», – расказаў беларускі лідар.

«Новых пытанняў у нас, на шчасце, праблемных не з'явілася, і яны не накопліваюцца. Але гэта старыя пытанні, па якіх, можа, і нам трэба прымаць рашэнне. І прапанова Пуціна аб тым, што мы павінны гэта зрабіць у прысутнасці членаў урадаў і прэм'ер-міністраў (ён гэта падкрэсліў), гэта сапраўды была такая дамоўленасць. Мы такое рашэнне прынялі пасля абмеркавання блока міжнародных праблем», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь і Расія – блізкія дзяржавы.

«Над намі, напэўна, яшчэ і тое савецкае мінулае, калі мы жылі разам, калі мы проста адзін аднаму маглі ў вочы гаварыць тое, што думаем. Плюс наша славянскае нутро. Таму ў нас вельмі блізкія адносіны. І ў выніку гэтай блізкасці нашых адносін мы выказваемся абсалютна адкрыта. Нават па асабістых нейкіх пытаннях, – сказаў беларускі лідар. – Здавалася б, гэта асабістае, наогул, нават прэс-сакратары гэта баяцца згадваць. Не, мы, абмяркоўваючы тыя ці іншыя пытанні, гаворым аб гэтым адкрыта».

Лукашэнка: нічога канспіратыўнага і тайнага ў перагаворах з Пуціным у Сочы не было

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным была ўдзелена вялікая ўвага міжнароднай тэматыцы, у тым ліку адносінам з ЗША і сітуацыі ў гэтай краіне, палітыцы Прэзідэнта Дональда Трампа. Расійскі лідар расказаў аб сваіх нядаўніх перагаворах з федэральным канцлерам Германіі Ангелай Меркель і прыватным візіце на вяселле аўстрыйскага міністра. Была ўдзелена ўвага і супрацоўніцтву ў АДКБ у сувязі з сітуацыяй вакол цяперашняга генеральнага сакратара АДКБ Юрыя Хачатурава.

Зразумела, убаку не засталася і праблематыка беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Гэта і цяжкасці з пастаўкамі беларускіх прадуктаў харчавання, пытанні выплаты ўтылізацыйнага збору на сумесную прадукцыю машынабудавання, несправядлівая сітуацыя на рынку аўтаперавозак, будаўніцтва БелАЭС і шэраг іншых.

У інтэрв'ю кіраўнік дзяржавы таксама яшчэ раз акцэнтаваў увагу на важнасці таго, каб усе дасягнутыя паміж бакамі дамоўленасці і пагадненні выконваліся.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў, што ставіў перад Уладзімірам Пуціным пытанне, чаго хоча Расія ад Беларусі. «Няўжо ў вас не ўзнікае такога пытання? Вось вы акунуліся ў беларуска-расійскую праблематыку, і ў вас узнікла пытанне: слухайце, здаецца, мы і тое зрабілі, і так па-добраму ставімся, і гэтак... і тым не менш правальваюцца нашы дамоўленасці, не выконваюцца. У сродках масавай інфармацыі і не толькі з'яўляюцца прэтэнзіі да Беларусі, якіх на справе не існуе», – канстатаваў беларускі лідар.

Лукашэнка: Беларусь і Расія адна для адной з'яўляюцца анёлам-ахоўнікам

Адпаведная заява прагучала ў адказ на пытанне наконт абраза Анёла-Ахоўніка, які беларускі лідар падарыў свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну пасля завяршэння сустрэчы ў Сочы 22 жніўня. У сувязі з гэтым у Аляксандра Лукашэнкі пацікавіліся, ці сапраўды Расіі і яе Прэзідэнту патрэбны анёл-ахоўнік і ці можа ў яго ролі на заходнім напрамку выступаць Беларусь.

«Як Расія для нас, так і Беларусь для Расіі з'яўляецца анёлам-ахоўнікам. Я ўжо гаварыў. Можа, гэта некаму ў Беларусі не падабаецца, але з першых дзён свайго прэзідэнцтва я раблю такія заявы», – - сказаў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, у Беларусі з Расіяй у цэлым вельмі цесныя сувязі, у тым ліку ў эканоміцы. «Гэта наш галоўны партнёр. Мы больш за ўсё прадаём у Расійскай Федэрацыі. Гэта факт бясспрэчны. Куды ад іх дзецца. З гэтага прагматычнага зямнога пункту гледжання мы з'яўляемся адзін для аднаго анёламі-ахоўнікамі, калі паглыбляцца ўжо ў высокае, духоўнае», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка назваў ідыятызмам заявы аб жаданні Беларусі мышкаваць на расійскіх цяжкасцях

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, хоць ён і знаходзіцца ў дружалюбных адносінах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, яны часам вельмі жорстка ставяць пытанні адзін перад адным. «Я, можа, больш сабе дазваляю адкрыта гаварыць аб гэтым. Гэта ўжо з прычыны майго характару. Тут няма нічога такога падспуднага або нейкіх там гадкіх думак, пра якія часам пішуць, асабліва ў Расійскай Федэрацыі, розныя ідыёты. Я іх інакш не назаву. Вось я прачытаў адну з фраз і сабе пазначыў: «Калі Расійская Федэрацыя пад санкцыямі, то Лукашэнка скарыстоўвае гэты момант, бярэ гэты добры момант, каб штосьці запатрабаваць ад Расіі". Ідыятызм поўны! Ён проста не паддаецца крытыцы», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, калі Расія знаходзіцца пад санкцыямі, то гэта негатыўна ўплывае і на Беларусь.

Лукашэнка адказаў на домыслы наконт сваіх «страхаў»

«Я ў аглядзе прачытаў розныя тлумачэнні на тэму страхаў, жахаў для Лукашэнкі ў будучым і гэтак далей. Па-першае, мне ўжо нічога не страшна. Я чалавек, які прайшоў праз многія страхі. Але ёсць адзін страх, калі яго можна страхам назваць, – гэта эканоміка. Я заўсёды аб гэтым кажу. Калі будзе ў нас развівацца нармальна эканоміка, будуць больш-менш нармальна жыць нашы людзі, ну хаця б як цяпер, ніякіх страхаў для беларусаў быць не можа. Не існуе такіх страхаў. Ні знешняя агрэсія, ні што нас хтосьці заняволіць, захопіць, што нас нехта пакорыць... Ніякіх больш страхаў няма, акрамя эканомікі», – заявіў беларускі лідар.

Лукашэнка лічыць Трампа неардынарным палітыкам, хоць і не ва ўсім яго падтрымлівае

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што тэматыка ўзаемаадносін з ЗША і працэсаў, якія адбываюцца ў гэтай краіне, узнімалася ў час яго сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 22 жніўня ў Сочы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што калі Дональд Трамп адыдзе ад гэтай жорсткай рыторыкі, то «вельмі шмат выйграе для Злучаных Штатаў Амерыкі». Ён пры гэтым дадаў, што ў ЗША адбываецца шмат чаго незразумелага для абывацеля і нават для палітыкаў. «Мы вельмі шмат удзялілі ўвагі абмеркаванню гэтых пытанняў у кантэксце расійска-амерыканскіх адносін і, зразумела, іх уплыву на Беларусь. І я Прэзідэнту Пуціну ўдзячны за выказаны пункт гледжання па сітуацыі ў свеце, і перш за ўсё сітуацыі ў Злучаных Штатах Амерыкі і ўздзеянні гэтай сітуацыі на свет у цэлым», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

www.belta.by

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/tema-nedeli-ru/view/intervju-lukashenki-telekanalu-belarus-1-10883/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"