Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

У футбольным паядынку любанчане з разгромным лікам саступілі капылянам

У межах шостага тура чэмпіяната Мінскай вобласці па футболе любанчане 1 жніўня правялі хатні паядынак.






Яны з разгромным лікам саступілі гасцям – камандзе «Будаўнік», якая выступае за Капыльскі раён. Ужо пасля першага тайма лічбы на табло паказвалі 0:6 не на карысць землякоў. Не змянілася сітуацыя і пасля перапынку. Да фінальнага свістка ў вароты «нашых» паляцелі яшчэ пяць мячоў. Прычым балельшчыкі так і не дачакаліся ад любанчан голу прэстыжу. Паядынак завяршыўся з лікам 0:11.








Наступную сустэчу падапечныя Мікалая Ахрэмюка правядуць у суботу, 8 жніўня, ва Уздзе. Дададзім, па выніках шасці тураў будучы сапернік згуляў пяць матчаў. На яго рахунку тры перамогі і два паражэнні.









Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/sport-ru/view/u-futbolnym-pajadynku-ljubanchane-z-razgromnym-likam-sastupili-kapyljanam-14603/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"