Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Цырымонія адкрыцця была яркім шоу

 
 
21 чэрвеня адбылася падзея, якую чакалі мільёны жыхароў розных краін, – урачыстая цырымонія адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў. Нацыянальны алімпійскі стадыён “Дынама” ў Мінску гасцінна сустрэў усіх жадаючых стаць сведкамі гэтай грандыёзнай дзеі.

Увачавідкі назірала за ёй і камісар тэрытарыяльнага штаба  студатрадаўскага руху Любанскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Вольга Багдашыц.

–Гэта было нешта неверагоднае, – падзялілася  ўражаннямі яна. – Яркае шоу з выкарыстаннем навейшых тэхналогій, у тым ліку дадатковай рэальнасці, светавых і праекцыйных эфектаў. Кожную хвіліну проста захоплівала дух ад убачанага. А яшчэ сэрца напаўняла пачуццё вялікай гордасці за нашу любую Айчыну, яе мінулае і сучаснасць. На цэрымоніі гучалі імёны Вітаўта, Францыска Скарыны, Льва Сапегі, Марка Шагала, Якуба Коласа і іншых вядомых дзеячаў, якія ў розныя часы праслаўлялі Беларусь.

Вядома ж, такая падзея не прайшла без удзелу Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі. Ён даў высокую ацэнку падрыхтоўцы значнага мерапрыемства, падзякаваў знакамітага расійскага капмазітара Ігара Крутога і яго кампанію «Арт Сіці 5», якія дапамаглі рэалізаваць творчую задумку і прадставіць Беларусь мільёнам людзей, як рэспублікі з багатай гісторыяй, непаўторным каларытам, унікальным фальклорам, прыгожымі легендамі, выдатнымі асобамі. У завяршэнне свайго выступлення, перад тым як аб’явіць ІІ Еўрапейскія гульні адкрытымі,  Аляксандр Рыгоравіч прапанаваў перанесці ўсе палітычныя баталіі на спартыўныя пляцоўкі, і менавіта там змагацца за тытул самай моцнай дзяржавы. 

Увогуле ў цырымоніі прынялі ўдзел многія вядомыя людзі – прадстаўнікі ўлады, спартсмены, артысты і г.д. І для ўсіх, без сумнення, гэта дзея запомніцца.

Гледачы гучнымі апладысментамі сустракалі каманд-удзельніц, спявалі гімн, атрымлівалі задавальненне ад кожнай дзеі. Прыемна і тое, што ўладальнікаў білетаў чакалі спецыяльныя падарункі ад арганізатараў форума: на месцах   на трыбунах стадыёна  былі падрыхтаваны рукзакі з атрыбутамі міжнародных спаборніцтваў.

 

 

 

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/sport-ru/view/tsyrymonija-adkrytstsja-byla-jarkim-shou-11915/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"