Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Спаборніцтвы на кубак Любанскага раёна па міні-футболе перанесены

Фінальная частка чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе будзе праводзіцца згодна з графікам, аднак без прысутнасці гледачоў.


Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні спорту і турызму Мінаблвыканкама.


Акрамя таго, да асаблівага распараджэння правядзенне рэспубліканскіх, абласных, раённых (гарадскіх) спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, а таксама падрыхтоўка да рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў пераносіцца на больш познія тэрміны, пра што будзе паведамлена дадаткова.


Такім чынам і спаборніцтвы на кубак Любанскага раёна па міні-футболе, якія былі запланаваны на 14 лістапада, перанесены.


З 13 лістапада ва ўсіх арганізацыях і ўстановах галіны фізічнай культуры і спорту сталічнага рэгіёна ў абавязковым парадку ўводзіцца масачны рэжым.

Дадзеныя рашэнні прыняты дзеля таго каб не дапусціць распаўсюджвання рэспіраторна-вірусных захворванняў, у тым ліку каронавіруснай інфекцыі.
Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/sport-ru/view/spabornitstvy-na-kubak-ljubanskaga-raena-pa-mini-futbole-peraneseny-15250/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"