Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Адказаць на пытанні тэарэтычнага конкурсу асноў фізкультурных ведаў, праплыць 50 метраў вольным стылем, выканаць акрабатычныя элементы, прайсці тэсціраванне фізічнай падрыхтаванасці, паказаць уменні і навыкі валодання баскетбольным мячом.

 У асабістым заліку сярод прадстаўніц прыгожай паловы тройку лідараў узначаліла Дар’я Гуткоўская (навучэнка Палічынскага ВПК ДС-СШ), за ёй размясціліся Паліна Пракаповіч (СШ №1 г. Любані) і Ангеліна Анісімава (Палічынскі ВПК ДС-СШ).


 Сярод юнакоў лепшы вынік паказаў Канстанцін Сяховіч (Тальскі ВПК ДС-СШ), другое месца заняў Данііл Кільян (Сароцкая СШ), трэцяе – Філіп Няматаў (СШ №1 г. Любані).

 Што датычыць агульна-каманднага заліку, то ў першай катэгорыі ўстаноў адукацыі (у яе склад увайшлі тры гарадскія, дзве гарпасялковыя і Сароцкая адзінаццацігодкі) перамогу атрымала каманда СШ №1 г. Любані, на другі радок узнялася каманда Сароцкай СШ, на трэцім аказалася каманда СШ №3 г. Любані ім. Г.Л. Сячко.


 У другой катэгорыі школ (сельскія адзінаццацігодкі) у лік мацнейшых трапілі каманды Палічынскага, Загальскага і Малагарадзячыцкага вучэбна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад-сярэдняя школа, якія паказалі першы, другі і трэці вынік адпаведна.

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/sport-ru/view/adkazats-na-pytanni-tearetychnaga-konkursu-asnou-fizkulturnyx-vedau-praplyts-50-metrau-volnym-stylem-10611/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"