Удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Міншчыны шчыра віталі на абласным свяце, прысвечаным Дню Перамогі, якое адбылося ў горадзе Барысаве
З нагоды 73-й гадавіны Вялікай
Перамогі старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ісачанка
ад-расаваў ветэранам цёплыя словы віншаванняў і падзяку за вытрымку, адвагу,
патрыятызм. «Мы аддаём даніну глыбокай павагі тым, хто прынёс на алтар перамогі
самае дарагое – маладосць, здароўе і сваё жыццё, – адзначыў Анатолій
Міхайлавіч. – Мы ўдзячны салдатам і афіцэрам, партызанам і падпольшчыкам, усім,
хто шчыраваў на вытворчасці, вырошчваў хлеб, хто з гонарам прайшоў па цяжкіх
дарогах вайны і ўнёс важкі ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што маладое пакаленне ганарыцца сваімі
дзядамі і прадзедамі, раўняецца на іх. А кіраўніцтвам краіны робіцца ўсё
магчымае, каб ветэраны жылі дастойна, былі ахінуты ўсебаковай увагай.
Пасля добрых пажаданняў увазе
ўдзельнікаў свята быў прадстаўлены парад ваеннай і грамадзянскай тэхнікі.
Працягам яго стаў канцэрт артыстаў і мастацкіх калектываў Міншчыны. Кожнае
выступленне было прасякнута высокім пачуццём любві да роднай зямлі, Айчыны,
удзячнасцю героям той вайны, чые імёны назаўсёды ўпісаны ў гісторыю.