Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

У райвыканкаме ва ўрачыстай абстаноўцы Вольга Каўшова атрымала ганаровую дзяржаўную ўзнагароду – ордэн Маці

 
 Вольга Валер’еўна разам з мужам Аляксеем Міхайлавічам выхоўваюць пяцёра сыноў. Бацькі спаўна аддаюць свае заботу і любоў дзецям, ганарацца іх поспехамі. Старэйшы сын Данііл вучыцца на IVкурсе Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча, з’яўляецца членам савета кадэтаў і грамадскага аб’яднання «БРСМ», уладальнік шматлікіх дыпломаў і грамат за прызавыя месцы і актыўны ўдзел у спартыўных спаборніцтвах і мерапрыемствах. Молодшыя браты, можна сказаць, бяруць з Данііла прыклад. Так, у Станіслава, навучэнца 9 класа СШ №1 г. Любані, на рахунку ўжо не адно ўласнае дасягненне ў спорце і творчых конкурсах. Вясёлы, дружалюбны і малодшы школьнік ў сямі – Арсеній. Цікаўныя гарэзлівыя хлопчыкі Ягор і маленькі Цімафей наведваюць дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Казка» г. Любані. Шчаслівая шматдзетная сям’я Каўшовых вядзе здаровы лад жыцця, любіць прыроду, разам выконвае хатнія справы. Рабяты ахвотна дапамагаюць па гаспадарцы, разам з тым вучацца быць руплівымі, як іх бацькі.

 Як бы тое ні было, вялікая адказнасць за выхаванне і навучанне падрастаючага пакалення ўскладзена грамадствам, у першую чаргу, на жанчын. Адзінай дзяржаўнай узнагародай у Беларусі за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей з’яўляецца ордэн Маці. Вольга Валер’еўна, энергічная, працалюбівая, цяпер яшчэ і кавалер ордэна, лічыць, што сям’я – самае галоўнае і неабходнае для чалавека ў жыцці.

 Падчас мерапрыемства, другая частка якога прайшла ў актавай зале тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Вольгу Каўшову і яе сям’ю цёпла віншавалі, уручалі падарункі і кветкі дырэктар названай установы Тамара Плютава, прадстаўнікі Любанскіх лясгаса, дзе працуе Аляксей Каўшоў, каапгандлю, ДЦРД «Казка» г. Любані і іншыя. Так, музычныя нумары прадставіла Любанская дзіцячая школа мастацтваў, прадукцыю для салодкага стола – ПГУП «Архідэя-Го», актавую залу ўпрыгожылі работнікі аддзяленняў Цэнтра.

 Прагучала шмат сардэчных слоў у адрас паважаных жанчын-маці Любаншчыны, ім зычылі моцнага здароўя, шчасця, поспехаў, сямейнага дабрабыту і ўзаемаразумення з роднымі і блізкімі.

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/soc-ru/view/u-rajvykankame-va-urachystaj-abstanoutsy-volga-kaushova-atrymala-ganarovuju-dzjarzhaunuju-uznagarodu-orden-10657/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"