Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

У Любанскім раёне заданне па вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу выканана на 75 працэнтаў

На Любаншчыне працягваецца вакцынацыя насельніцва супраць грыпу.

Прышчэпкі атрымалі ўжо 9 065 чалавек, альбо 75 працэнтаў ад плана. Дадзеныя прыведзены на раніцу 29 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Набліжаецца да завяршэння імунізацыя за кошт мясцовага бюджэту – заданне выканана на 95 працэнтаў. У той час як план па вакцынацыі за сродкі рэспубліканскага бюджэту, а таксама арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, грамадзян выкананы толькі на дзве трэціх.

У цэнтры гігіены і эпідэміялогіі таксама паведамілі, што прышчэпкі ад грыпу атрымалі 2 037 дзяцей і 7 028 дарослых. І падкрэслілі, што імунізацыя хлопчыкаў і дзяўчынак ідзе маруднымі тэмпамі. Многія бацькі не даюць на гэта згоды.

Справіліся з заданнем па вакцынацыі грамадзян работнікі Кузьміцкай, Ямінскай, Соснаўскай №1, Рэдкавіцкай амбулаторый урача агульнай практыкі. Набліжаюцца да фінішу па выкананні плана і ва Урэцкай участковай бальніцы.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/soc-ru/view/u-ljubanskim-raene-zadanne-pa-vaktsynatsyi-naselnitstva-suprats-grypu-vykanana-na-75-pratsentau-15159/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"