Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

У гэты момант у Барысаве святкуюць абласныя «Дажынкі-2019»

Без сумненняў, сёння Барысаў стаў цэнтрам Мінскай вобласці: горад прымае доўгачаканы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019».





Кожны раён сталічнага рэгіёна падрыхтаваўся да гэтага свята як мае быць: на суд прысутных прадстаўлены толькі лепшыя тавары, паслугі і, зразумела, творчыя нумары. Для ўсіх гасцей мерапрыемства падрыхтавана маштабная праграма: святочны гандаль, разнастайныя забавы, выстава-продаж рамесніцкіх вырабаў, шматлікія майстар-класы, конкурсы, вялікі канцэрт ды шмат іншага.





Цікавай і крэатыўнай навінкай сёлетняй урачыстасці стала пляцоўка «Горад прыгажосці. Тэрыторыя камфорту», на якой свае тавары і паслугі прэзентуюць арганiзацыi бытавога абслугоўвання Міншчыны.

Зразумела, прысутнічае на фестывалі-кірмашы і дэлегацыя Любанскага раёна.



А мы ў чарговы раз нагадваем, што паглядзець абласныя «Дажынкі» ў Барысаве можна ў прамым эфіры: на Youtube-канале Мінаблвыканкама арганізавана трансляцыя са свята.



Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/soc-ru/view/u-gety-momant-u-barysave-svjatkujuts-ablasnye-dazhynki-2019-12619/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"