Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Свята – кожнаму

 Па благаславенні епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія на тэрыторыі епархіі праводзіцца дабрачынная акцыя «Рождество приходит к каждому».

Любанскае благачынне далучаецца да яе ўжо ў другі раз. І сумесна з раённым камітэтам грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» арганізавалі збор патрэбных рэчаў, салодкіх падарункаў для дзяцей і дарослых з інваліднасцю, дзяцей-сірот, шматдзетных, малазабяс-печаных сямей, тых, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і іншых катэгорый жыхароў Любаншчыны, якім патрэбна падтрымка.

– У самыя светлыя святы – Новы год і Нараджэнне Хрыстова – ні адзін чалавек не павінен застацца сам-насам са сваімі праблемамі, без дапамогі, – зазначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Радчэня. – Таму і ладзім такую акцыю, каб людзі адчулі і зразумелі, што яны не адзінокія ў сваіх нягодах».

Летась, у прыватнасці, падарункавыя наборы атрымалі звыш 20 чалавек, а таксама неабходныя рэчы для асабістай гігіены і г.д. былі дастаўлены ў бальніцу сястрынскага догляду, аддзяленне кругласутачнага прабывання пенсіянераў і інвалідаў. Зараз збор наладжаны ў магазінах «Родны кут» і «Еўраопт». Кожны жадаючы, нераўнадушны да чужых праблем, можа праявіць міласэрнасць і паўдзельнічаць у добрай справе – набыць і пакінуць там салодкія пачастункі, падгузнікі, канцылярскія тавары, цацкі і інш. Пасля ўжо адбудзецца святочнае віншаванне, і ўсё сабранае падчас акцыі будзе аддадзена жыхарам раёна, каму гэта асабліва неабходна.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/soc-ru/view/svjata-kozhnamu-11282/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"