Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Падарылі дзецям казачны настрой

 Новы год і Каляды – цудоўны час чараўніцтва і казкі. Традыцыйна гэтыя святы прынята сустракаць у коле сям’і, разам з самымі роднымі і блізкімі людзьмі, якія з дзяцінства падтрымліваюць у нас веру ў навагоднія дзівосы.

На жаль, сярод рабят ёсць і тыя, хто абдзелены ўвагай сваіх бацькоў. Так, калі мы завіталі ў дзіцячы сацыяльны прытулак Любанскага СПЦ у вёсцы Старыя Юрковічы, там знаходзілася дзесяць выхаванцаў. Іх – хлопчыкаў і дзяўчынак, якім патрэбна дзяржаўная абарона – і прыехалі павіншаваць са святамі работнікі Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі.

Наведванне рабят, што знаходзяцца ў сацыяльным прытулку, стала для бібліятэкараў добрай традыцыяй: з інтэрактыўнымі прадстаўленнямі, цікавымі гульнямі і, вядома, падарункамі яны прыязджаюць у Старыя Юрковічы некалькі разоў на год. Ажыццяўляюцца такія візіты ў межах сацыяльнага праекта «Мая будучыня», распрацаванага аддзелам маркетынгу Любанскай РЦБ.

Часта ў гэтых мерапрыемствах прымаюць удзел прадстаўнікі касметычнай кампаніі «Oriflame». Вось і сёлета сярод гасцей былі дырэктар Святлана Кухарэнка і старшы менеджар Марына Каток, якія далучыліся да акцыі «Падары свята дзецям» і прывезлі ў падарунак рабятам сродкі асабістай гігіены.

Дарэчы, тэме гігіены і была прысвечана сустрэча. Падчас інтэрактыўнага прадстаўлення выхаванцы прытулку пазнаёміліся з персанажамі Мурзай і Неахайнікам і самі паўдзельнічалі ў казцы-пантаміме, выканаўшы незвычайныя ролі стаматолага, мікроба-зубаеда, маленькіх зубікаў, зубной пасты, зубной шчоткі і іншых персанажаў.

У завяршэнні сустрэчы дзеці атрымалі салодкія падарункі ад Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/soc-ru/view/padaryli-dzetsjam-kazachny-nastroj-11280/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"