Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Чытанні Любанскага благачыння

 У працяг Барысаўска-Слуцкіх калядных рэгіянальных адукацыйных чытанняў падобнае мерапрыемства ладзілася днямі і ў Любанскім благачынні.
Месцам правядзення стаў храм Праабражэння Гасподняга, дзе напачатку, як перад усякай добрай справай, настаяцель яго протаіерэй Аляксандр Драгун адслужыў малебен. У сумеснай малітве прысутныя звярнуліся да Усявышняга і папрасілі заступніцтва для сябе і сваіх родных, блізкіх.

А затым ужо ў нядзельнай школе адбылася грунтоўная размова пра ролю праваслаўя, яго станаўленне, адносіны да духоўнасці ў розныя часы развіцця грамадства. Благачынны распавёў пра тое, што Руская Праваслаўная Царква прайшла няпросты гістарычны шлях, аднак на працягу стагоддзяў заставалася захавальніцай высокіх духоўных і маральных ідэалаў, прапаведавала справядлівасць, любоў, мір і стваральную працу. І сёння яна карыстаецца нязменным аўтарытэтам, з'яўляючыся асновай яднання і згуртаванасці грамадства.

Айцец Аляксандр узняў і тыя праблемы, якія зараз наспелі. Гэта, у прыватнасці, выхаванне годных прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва, мужных абаронцаў Айчыны, якія былі б сапраўдным тылам для сваіх родных, працоўных калектываў і Бацькаўшчыны.

Далей памочнік благачыннага Любанскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Казанскай іконы Божай Маці іерэй Андрэй Еўшаль падзяліўся вопытам свайго служэння на Клеччыне. Расказаў пра дзейнасць сястрыцтва, на рахунку якога шмат добрых пачынанняў: дапамога адзінокім нямоглым людзям, наведванне дзіцячага прытулку, правядзенне разна-
стайных акцый супраць курэння, п’янства, абортаў і г.д. Айцец Андрэй выступіў з прапановай стварыць такое сястрыцтва і ў нас на Любаншчыне. А пачаць, па яго словах, трэба з абсталявання асобнага пакоя ў райбальніцы для сясцёр міласэрнасці. А таксама там пацыенты альбо іх родныя пры жаданні змогуць памаліцца. Галоўны ўрач Андрэй Амшарук у сваю чаргу падтрымаў такую ідэю і паабяцаў садзейнічанне ў яе ажыццяўленні.


Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/soc-ru/view/chytanni-ljubanskaga-blagachynnja-11285/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"