Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Аналіз на Лайм-барэліёз аказаўся станоўчым

З пачатку года і па стане на 24 красавіка ва ўстановы аховы здароўя Любаншчыны за медыцынскай дапамогай наконт прысмоктвання кляшча ўжо звярнуліся два чалавекі.


Пра гэта «ГЛ» паведаміла памочнік урача-эпідэміёлага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Тамара Філютчык.


Першы зварот паступіў 19 сакавіка ад жанчыны, якая выявіла павукападобнага на сваім целе пасля вяртання з лесу паблізу гарадскога пасёлка Урэчча. Другі – 10 красавіка. Пацярпела таксама жанчына, да якой клешч прысмактаўся падчас наведвання ляснога масіву ў раёне аграгарадка Асавец. Абедзве грамадзянкі прайшлі прафілактычнае лячэнне ад клешчавых інфекцый.


І, як аказалася, не дарэмна. Даследаванне павукападобнага, знятага з цела першай жанчыны, паказала, што ён з’яўляўся пераносчыкама Лайм-барэліёзу. Своечасова праведзеная антыбіётыкапрафілактыка дазволіла грамадзянцы пазбегнуць заражэння дадзенай хваробай.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/soc-ru/view/analiz-na-lajm-bareliez-akazausja-stanouchym-13990/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"