Так, згодна з
інфармацыяй, размешчанай на інтэрактыўнай карце Мінлясгаса, па стане на 9
гадзін раніцы 9 чэрвеня забароны і абмежаванні ўжо ўведзены ў 20 раёнах краіны.
У бліжэйшыя дні ў сувязі з надыходам спякотнага надвор'я гэта лічба можа павялічыцца ў некалькі разоў.
На Міншчыне меры
абмежавальнага характару дзейнічаюць у 15 раёнах, у тым ліку і ў Любанскім. Гэта
значыць, што наведваць лес можна, а вось паліць кастры ў ім нельга. Акрамя
таго, забараняецца ўезд транспарту, за выключэннем службовага.
Нагадаем, абмежаванне ўстанаўліваецца пры трэцім класе пажарнай небяспекі, забарона – пры чацвёртым і пятым класах.
Ілюстрацыя - скрын інтэрактыўнай карты, размешчанай на сайце Мінлясгаса.