Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Работнікі санаторыя пагутарылі пра развіццё рэгіёну з намеснікам старшыні Любанскага райвыканкама

Сустрэча намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта па эканоміцы Мікалая Кудры з работнікамі санаторыя «Рассвет-Любань» пачалася з рамовы пра сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну.

Падсумоўваючы вынікі мінулага года, Мікалай Мікалаевіч зазначыў, што наш раён дынамічна развіваецца. Летась выкарыстана  каля 500 млн долараў інвестыцый. Ужо практычна дабудавана чыгунка. Пачынаецца ўзвядзенне горна-абагачальнай фабрыкі на «Слаўкаліі». Складскія памяшканні там ужо зроблены, шахтныя ствалы таксама. Зараз вядзецца адводка ад іх, і праз некаторы час пачнецца запуск абсталявання.

Ды і ўвогуле ў раёне не спыняюцца будаўнічыя работы. Узводзіцца жыллё, з’яўляюцца новыя аб’екты інфраструктуры. Летась у горадзе пачалі функцыянаваць два гандлёвыя цэнтры – па вуліцы Першамайскай (каля аўтавакзала) і па зав. Купалаўскім. Створана каля 180 новых працоўных месц. Рост вытворчасці адзначаецца ў сельскай гаспадарцы.

На бягучы год запланавана, па словах М.М. Кудры, будаўніцтва  дзіцячага садка ў мікрараёне каля райбальніцы, рэканструкцыя кацельні па вул. Сацыялістычнай для пераводу на мясцовыя віды паліва. Таксама ёсць усе перадумовы для вырашэння нарэшце набалелага для райцэнтра пытання па ачышчальных збудаваннях. Намечана ў бягучым годзе пачаць работы па абуладкаванні гэтага аб’екта.

Пры тым, як падкрэсліў намеснік кіраўніка раёна, маюцца і праблемы, многія з якіх звязаны з пандэміяй каронавіруса. Яна негатыўна паўплывала на эканамічнае становішча некаторых арганізацый, у тым ліку і санаторыя, дзе запаўняльнасць меншая, чым раней. «Аднак нельга адчайвацца, апускаць рукі, трэба працаваць, актыўней рэкламаваць паслугі санаторыя, каб зацікавіць адпачывальнікаў, і пакрысе сітуацыя выправіцца», – падбадзёрыў прысутных Мікалай Мікалаевіч.

Акрамя таго, ён выслухаў і ўдзельнікаў сустрэчы. Адзначыў: «Цікава ведаць, што вас хвалюе». І работнікі выказалі, якія пытанні іх непакояць. Гэта: неабходнасць ліўнёвай сістэмы па вуліцы Савецкай у Любані, дрэнная асветленасць у вячэрні час стадыёнаў гарадскіх устаноў адукацыі, несвоечасовы вываз ЦБА ў в. Зялёнкі і іншыя. Усе яны ўзяты прадстаўніком мясцовай улады на заметку для далейшага вырашэння.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/sobranie-ru/view/rabotniki-sanatoryja-pagutaryli-pra-razvitstse-regienu-z-namesnikam-starshyni-ljubanskaga-rajvykankama-15647/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"