Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Замацавалася пяцёрка гаспадарак-лідараў па колькасці назапашаных травяністых кармоў

Другі тыдзень як першае месца ў спаборніцтве ў названым відзе работ утрымлівае калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Урэцкі». Па стане на 29 чэрвеня 2020 года тут нарыхтавана 10,95 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Амаль столькі ж запасаў маецца і ў ААТ «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі» (10,91 ц к. адз.). Трэцюю пазіцыю займае ААТ «Забалацкі» (9,58 ц к.адз.). Следам за ім ідуць корманарыхтоўшчыкі КСУП «Таліца-агра» і ААТ «Асавец-агра», дзе на зімова-стойлавы перыяд назапашана больш за 8 ц к. адз. Па сельгасарганізацыях Любаншчыны ў сярэднім маецца 8,28 ц к. адз.

На здымку: Падчас сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі малады механізатар Дзяніс ГУЦКО (ААТ «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі») на трактары МТЗ-80 у счэпе з ПСТ-11 адвозіць зялёную масу з палёў да кармавых траншэй.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/selskoe-ru/view/zamatsavalasja-pjatserka-gaspadarak-lidarau-pa-kolkastsi-nazapashanyx-travjanistyx-karmou-14351/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"