Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Удастоены пашаны за руплівую працу

На мінулым тыдні ў межах акцыі «Наш жывёлавод» старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Статкевіч пабываў на трох малочнатаварных фермах ААТ «БВА»: «Камуна», «Падмошша» і «Нежын».


Лепшым працаўнікам наведаных аб’ектаў ён аб’яўвіў падзякі за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у жывёлагадоўчай галіне, прафесійнае майстэрства, добрасумленныя адносіны да выканання сваіх абавязкаў і адданасць абранай прафесіі. А словы віншаванняў у іх адрас падмацаваў падарункамі. У прыватнасці, адзначаны цялятніцы Іна Малевіч, Алена Ціпунова, Алена Вяроўка, аператар машыннага даення кароў Ірына Каспяровіч, жывёлавод Андрэй Бурэй.


Са свайго боку таксама наймальнік не застаўся ўбаку ад добрай справы. Намеснік дырэктара гаспадаркі Міхаіл Дудзік перадаў загадчыкам МТФ электрачайнікі.


Аднак перад тым, як прыступіць да добрай справы, Віктар Статкевіч агледзеў умовы працы работнікаў. І выказаў пэўныя заўвагі: зняць павуцінне, замяніць дошку на лаўцы і іншыя. Неабходна таксама сачыць за тым, каб на стэндзе рэгулярна змяшчаліся вынікі работы жывёлаводаў. У той жа час вельмі парадаваў пакой адпачынку на МТФ «Нежын»: цёплы, светлы. У такіх умовах нават дзекабрыст зацвіў. Свае прадпісанні па ўхіленні выяўленых недахопаў таксама дашле і памочнік урача-гігіеніста Любанскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Волах, якая суправаджала Віктара Мікалаевіча.


Акцыя працягваецца. Заслужаныя ўзнагароды да канца зімы атрымаюць яшчэ многія руплівыя жывёлаводы.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/selskoe-ru/view/udastoeny-pashany-za-ruplivuju-pratsu-13334/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"