Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Сяргей ШАПЛЫКА з адкрытага акцыянернага таварыства «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі» ведае, якая карысць непасрэдна ад яго работы

 
 Каб атрымаць добры ўраджай, патрэбна прыкласці шмат намаганняў. Гэта простая ісціна. У вялікім кругазвароце сельскагаспадарчых спраў павелічэнне ўрадлівасці глебы – вельмі важнае звяно. Сяргей Шаплыказ адкрытага акцыянернага таварыства «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі» шмат гадоў працуе механізатарам у гэтай гаспадарцы  і ведае, якая карысць непасрэдна ад работы, што ён выконвае. Кіруе Сяргей Адамавіч трактарам МТЗ-920 і сваёй «баявой машыне» давярае, нібы сабе самому. «Слава Богу, мой «конік» не падводзіць», – дзеліцца працаўнік. – Зараз на ім што-дзень перавожу 240 і больш тон арганікі. Бывае, атрымліваецца і 700 т за дзень. Гэта ў залежнасці ад адлегласці. Усё проста: бліжэй да месца загрузкі палетак – больш тон будзе перавезена». У Сяргея Адамавіча, можна сказаць, работа ёсць круглы год, і займаецца ён не толькі перавозкай гною, але і ўнясеннем яго ў глебу. З пачатку вясны на сваім МТЗ-920 у счэпе з машынай ПРТ-11 механізатар раскідаў больш за 12 500 т арганікі – у гаспадарцы гэта лепшы рэзультат сярод працаўнікоў, занятых указаным відам работ. Словам, зараз Сяргей Адамавіч – адзін з лідараў штогадовага спаборніцтва сярод механізатараў.

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/selskoe-ru/view/sjargej-shaplyka-z-adkrytaga-aktsyjanernaga-tavarystva-chyrvonaja-zmena-imja-ki-shaplyki-vedae-jakaja-10617/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"