Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Палессе-агра» адны з першых на Любаншчыне апрацавалі хімічнымі прэпаратамі ад пустазелля палеткі з азімымі культурамі

 
 Звяно, створанае спецыяльна для выканання ўказанага віду работ, узначальвала аграном-насеннявод гаспадаркі Святлана Федарэнчык:

 – Стараліся выканаць заданне да пачатку актыўнай фазы росту раслін. У надвор’я вылучалі час без ветру і дажджу. Рабілі хімпраполку зранку, пакуль дазваляла тэмпература паветра, затым выязджалі ў поле ўвечары. У складзе каманды працавалі спрактыкаваныя мужчыны: вадзіцель «Расы» Аляксандр Чэркас, рабочы Сяргей Патачыц, які рыхтаваў раствор для распылення, і трактарыст-машыніст МТЗ-952 Мікалай Міхаленя: ён дастаўляў ваду для развядзення хімікатаў.

 Як высветлілася далей з размовы, усе члены каманды папярэдне прайшлі медыцынскую камісію – гэта неабходна для таго, каб атрымаць допуск да работы з хімічнымі прэпаратамі. Спецыялісты сельгасарганізацыі забяспечылі звяно медыцынскай аптэчкай з дэзсродкамі, выдалі неабходныя сродкі індывідуальнай абароны. Узгадала Святлана Іванаўна і пра арганізацыю бытавых умоў і харчавання працаўнікоў палёў. З  гэтым, па яе словах, у сельгасарганізацыі ўсё ў парадку.

 Згодна з планам, звяно аграрыяў правяло хімічную праполку 610 гектараў азімых зерневых і 55 га азімага рапсу ў аптымальныя тэрміны з захаваннем тэхналагічных патрабаванняў.

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/selskoe-ru/view/pratsauniki-adkrytaga-aktsyjanernaga-tavarystva-palesse-agra-adny-z-pershyx-na-ljubanshchyne-apratsavali-10612/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"