Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

На наступным тыдні сельгасарганізацыі Любаншчыны пачнуць масавую ўборку насення азімай свірэпіцы

 
 Да пачатку жніва працаўнікі кожнай з 12 сельгасарганізацый раёна адрамантавалі, адрэгулявалі, правялі тэхнічнае абслугоўванне, словам, прывялі ў «баявую» гатоўнасць як мінімум па адным зернеўборачным камбайне, сфарміравалі экіпажы.

 Па інфармацыі райсельгасхарчу, першым выйшаў на палеткі камбайнавы экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі».

 Сёлета ў гаспадарках раёна насенне гэтай алейнай культуры плануецца атрымаць з агульнай плошчы 1 901 гектар.

 На здымку: (злева направа) старшы камбайнер Андрэй БАЙКАЧОЎ і газаэлектразваршчык Аляксандр ЗАБЛОЦКІ з ААТ «Асавец-агра» дасканала падрыхтавалі камбайн «MEGA 350» да ўборкі насення свірэпіцы.

 

 

 

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/selskoe-ru/view/na-nastupnym-tydni-selgasarganizatsyi-ljubanshchyny-pachnuts-masavuju-uborku-nasennja-azimaj-svirepitsy-10689/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"