Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

На Любаншчыне бульбу вырошчвалі ў чатырох гаспадарках, моркву – у дзвюх, цукровыя буракі – у адной

 
Вырошчваннем бульбы, морквы і цукровых буракоў сёлета займаліся асобныя гаспадаркі Любаншчыны. Дадзенымі пра ход ўборкі гэтых культур па стане на раніцу 27 верасня падзяліліся ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

Бульбу сёлета на Любашчыне вырошчвалі ў чатырох гаспадарках: «Загальскі», «Юрковічы», «Асавец-агра» і «Любанская». Заданне па яе ўборцы выканана на 77%. Накапана 3 075 тон клубняў. З іх 871 т прададзена, 118 т скормлена жывёле. Сярэдняя ўраджайнасць бульбы складае 230 ц/га.

Моркву ў 2019 годзе пасеялі ў ААТ «БВА» і «Палессе-агра». Убраць яе неабходна са 110 гектараў. Да гэтай работы толькі прыступілі – заданне выканана на 13%. Накапалі 288 тон морквы пры сярэдняй ураджайнасці 206 ц/га.

А вось клін пад цукровыя буракі сёлета адвялі толькі ў КСУП «Таліца-агра». Ён займаў 97 гектараў. На 95 га буракі ўжо ўбралі. Сярэдняя іх ураджайнасць склала 350 ц/га. Накапана 3 325 тон буракоў. 2 600 т вывезена на буракапрыёмныя пункты.

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/selskoe-ru/view/na-ljubanshchyne-bulbu-vyroshchvali-u-chatyrox-gaspadarkax-morkvu-u-dzvjux-tsukrovyja-buraki-u-adnoj-12499/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"